Галасы пахаваных вёсак: Веткаўскі музей пакажа «Залатае» Евангелле, якое перажыло бальшавікоў і Чарнобыль

Культура
Фрагмент "Залатае" Евангелле, са зніклай вёскі Косіцкая. Фота: Веткаўскі музей.

Да 40-й гадавіны катастрофы на Чарнобыльскай АЭС Веткаўскі музей адкрывае выставу аднаго рэдкага экспаната з драматычным лёсам. Гаворка пра рукапіснае «Залатае» Евангелле XVI стагоддзя са зніклай вёскі Косіцкая — манускрыпт, які цудам пазбег і бальшавіцкага «перажытку», і радыяцыйнага забыцця.

Гераізм «па інтуіцыі»

Гісторыя гэтага экспаната — толькі частка вялікага подзвігу супрацоўнікаў Веткаўскага музея. 40 гадоў таму, калі лёс 59 населеных пунктаў раёна быў прадвызначаны экалагічнай катастрофай, навукоўцы на свой страх і рызыку (не атрымліваючы афіцыйных загадаў) ездзілі разам са спецкамандамі па дэзактывацыі.

Пакуль ліквідатары зносілі дамы і засыпалі зямлю, музейшчыкі ратавалі «галасы» вёсак. Так у фонды трапілі 316 унікальных прадметаў: стараабрадніцкія іконы, рукапісныя кнігі і ткацтва з такіх слабод, як Барба, Папсуеўка і Косіцкая. Лёс каштоўных экспанатаў 59 населеных пунктаў Веткаўскага раёна быў бы прадвызначаны, калі б не праца рупліўцаў.

Манускрыпт з вадзяным знакам «дзік»

Цэнтрам новай выставы стала рукапіснае Евангелле пачатку XVI стагоддзя. Кніга напісана на французскай паперы ручной працы (з вадзяным знакам у выглядзе дзіка) і багата ўпрыгожана ліставым золатам ды тэмпернымі фарбамі. Манускрыпту, як мяркуецца, створанаму на землях ВКЛ, – паўтысячы гадоў.  Выданне было напрастольным Евангеллем у косіцкім Троіца-Сергіевым храме.

Лёс кнігі — гэта гісторыя двух выратаванняў.

У 1934 годзе, каб выратаваць Евангелле ад знішчэння бальшавікамі (якое планавалі закапаць у зямлю), мясцовая жанчына таемна вынесла яго з храма.

У 1991 годзе ўжо сама вёска Косіцкая была канчаткова адселена праз радыяцыю. Кніга заставалася ў сям’і выратавальнікаў, пакуль у 2005 годзе Васіль Клімянкоў, пляменнік выратавальніцы, не перадаў яе ў музей са словамі: «Сюды. Яна тут дома будзе».

Галасы пахаваных вёсак: Веткаўскі музей пакажа "Залатае" Евангелле, якое перажыло бальшавікоў і Чарнобыль
Фрагмент Евавангелля са зніклай вёскі Косіцкая. Фота: Веткаўскі музей.

Нагадаем, што Ветка — горад у Гомельскай вобласці, які ў XVII стагоддзі стаў магутным цэнтрам стараабрадніцтва. Людзі беглі сюды з Масковіі на землі Вялікага княства Літоўскага, каб захаваць «старую веру», і стварылі тут унікальную школу іканапісу і кніжнай справы. На жаль, менавіта гэты культурна багаты рэгіён апынуўся адным з самых пацярпелых ад аварыі на ЧАЭС, што зрабіла місію музея па выратаванні спадчыны сапраўды крытычнай.

Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава быў заснаваны ў 1978 годзе і стаў «жывым архівам» народнай культуры.

Час і месца будучай выставы «Выратаванае Евангелле»:  24 красавіка, а 16:00, філіял Веткаўскага музея (Гомель, плошча Леніна, 4а, парк за саборам Пятра і Паўла). Уваход вольны.

Іншыя выратаваныя артэфакты знаходзяцца ў калекцыі музея.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!

REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.