Гадзіннікавы завод «Луч» выпусціў новую калекцыю ў стылістыцы слуцкіх паясоў

Культура
Фота: luch.by

Мінскі гадзіннікавы завод «Луч» выпусціў калекцыю гадзіннікаў «Слуцкія паясы», у якой прадстаўлена 5 мадэляў.

Гадзіннікавы завод «Луч» выпусціў новую калекцыю ў стылістыцы слуцкіх паясоў

Кожная мадэль выходзіць са скуранымі папружкамі, якія ўпрыгожаны арыгінальнымі ўзорамі. Да іх прыкладаюцца і зменныя шаўковыя шалікі, выкананыя ў падобным стылі.

Для выгоды мадэль аздоблена здымнай шпількай для замены папружкі на шалік, што дазваляе змяняць іх у залежнасці ад настрою ці выпадку.

«Слуцкія паясы» – гэта не проста аксэсуар, а сімвал пераемнасці і павагі да культуры. Надзеўшы гэты гадзіннік, вы не толькі падкрэсліце свой стыль, але і станеце часткай вялікай спадчыны беларускага мастацтва», — апісваюць калекцыю на сайце гадзіннікавага завода.

Кошт гадзінніка – 419 рублёў. Набыць навінку можна ў фірмовых крамах брэнда «Луч» або на афіцыйным сайце.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: