Гадзіннік ад беларускага брэнду Hvilina атрымаў прэстыжную еўрапейскую прэмію
Reform.news · 18 февраля 2025, 19:57
https://reform.news/gadzinnik-ad-belaruskaga-brjenda-hvilina-atryma-prjestyzhnuju-e-rapejskuju-prjemiju/Калекцыя Star Chronicle беларускага брэнду Hvilina атрымала прэмію German Design Awards 2025 у катэгорыі «прадметы раскошы».
«Творчая інтэрпрэтацыя беларускіх міфаў на цыферблаце ў спалучэнні з вытанчаным механізмам з аўтападзаводам падкрэслівае эксклюзіўнасць і культурную глыбіню», — паведамляецца ў абгрунтаванні прэміі.

Star Chronicle — гэта лімітаваная калекцыя гадзіннікавага брэнду HVILINA, у распрацоўцы якой дызайнеры натхняліся міфамі і легендамі беларусаў пра Сонца і Месяц. Рэдкі матэрыял пра старажытныя паданні дапамагла сабраць мануфактуры экс-супрацоўнік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, суаўтар энцыклапедычнага даведніка «Беларуская міфалогія» Ірына Клімковіч.

Асаблівасцю калекцыі з’яўляецца стылізацыя выявы арыгінальнага герба Францыска Скарыны XVI стагоддзя на цыферблаце.
Дэкор задняга вечка механізма і каробкі для для мужчынскага і жаночага гадзіннікаў выкананы ў выглядзе батлейкі.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
