Free Belarus Center запускае Акселератар культурніцкіх праектаў

Культура

Да ўдзелу ў 6-месячнай праграме ад Free Belarus Center запрашаюцца беларускія дзеячы мастацтва і арт-актывісты — у Беларусі ці за яе межамі.

Удзельнікі_цы акселератара будуць працаваць над сваімі ідэямі, атрымліваць новыя веды і навыкі ад спецыялістаў у сферы мастацтва і арт-актывізму, а лепшыя атрымаюць магчымасць фінансавай падтрымкі сваіх праектаў.

Ментары_кі праграмы:

Антаніна Сцебур — куратарка, даследчыца, сузаснавальніца фемактывісцкага праекта #дамаудобнаявбыту, сузаснавальніца і куратарка antiwarcoalition.art. З 2022 па 2023 год выкладала курс па актывісцкіх практыках у мастацтве ў Universität der Künste Berlin.

Аляксей Лунёў — мастак і куратар, які працуе ў разнастайных медыя з тэмай індывідуальнага часу, фетышызацыяй асабістага досведу і поглядам на яго праз квіроптыку. Азнаёміцца з тэматыкай і работамі аўтара можна на KALEKTAR.ORG.

Мікалай Спесіўцаў — мастак, даследчык, працуе з грамадскімі эфектамі ад тэхналогій. Для гэтага выкарыстоўвае алгарытмы, перформанс, які ўцягвае іншых людзей, сітуацыі ў публічнай прасторы і анлайн-інтэрвенцыі. Частка групоўкі eeefff.org і працоўнай групы РБ!ОБ!

Заяўкі чакаюць ад:

  • актывістаў_ак, якія ўздымаюць сацыяльна важныя тэмы праз мастацтва;
  • дзеячаў_ак мастацтва, якія працуюць з сацыяльна значнымі тэмамі.

Заяўка на ўдзел павінна змяшчаць апісанне ідэі ці праекта, над якімі вы хочаце працаваць.

Для падачы заяўкі на Акселератар культурніцкiх праектаў патрэбна дадаць матывацыйны ліст і рэкамендацыйныя лісты ад дзвюх асоб.

Акселератар стартуе з афлайн-трэнінгу ў адной з краін Еўрапейскага Звязу 13-15 траўня.

Аплікантам рэкамендуецца мець дзейную візу для наведвання краін ЕЗ. Арганізатары не аказваюць падтрымку ў атрыманні візы.

Падрабязнасці тут.

Запоўніць заяўку (дэдлайн — 15 красавіка).

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: