Фонды Мастацкага музея Беларусі папоўніліся новымі творамі — партрэтамі Леніна за аўтарствам Міхаіла Савіцкага і Лідзіі Эрлер. Іх перадаў установе Выканаўчы камітэт Садружнасці, паведаміла Радыё «Культура».
Карціны Савіцкага і Эрлер былі знойдзены падчас рэспубліканскага суботніка ў будынку Выканаўчага камітэта Садружнасці, які месціцца па адрасе Кірава, 17. Працу народнага мастака СССР Міхаіла Савіцкага, датаваную 1997 годам, выявілі ў сутарэннях будынка, твор Лідзіі Эрлер знайшлі ў тэхнічных памяшканнях штаб-кватэры СНД.
«У фондах Нацыянальнага мастацкага музея да гэтага часу захоўваліся 2 партрэты Лідзіі Эрлер і 37 твораў Міхаіла Савіцкага», — удакладняе Радыё «Культура».
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
🔥 Поддержите Reform.news донатом!