Reform.news

Фонд Tutaka вяртае конкурс выканаўцаў на фэст «Бардаўская восень», пераможцу вызначаць праз сацсеткі

Reform.news · 19 сентября 2025, 18:27

https://reform.news/fond-tutaka-vjartae-konkurs-vykana-ca-na-fjest-barda-skaja-vosen-peramozhcu-vyznachac-praz-sacsetki/

Фестываль беларускай бардаўскай і аўтарскай песні «Бардаўская восень 2025» сёлета святкуе 30-гадовы юбілей. Адметнасць юбілейнай эдыцыі фэсту — вяртанне конкурсу выканаўцаў. Упершыню ў гісторыі фестывалю абіраць пераможцу конкурсу будзе аўдыторыя праз сацыяльныя сеткі.

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюць беларусаў і беларусак, якія:

  • пішуць і выконваюць свае песні па-беларуску,
  • маюць мінімум 4 аўтарскія творы,
  • жывуць у адной з краін Еўропы.

Каб узяць удзел, трэба да 30 верасня запоўніць анлайн-форму і даслаць запіс адной уласнай песні на беларускай мове.

Конкурс адбудзецца анлайн праз адкрытае галасаванне ў сацсетках Tutaka.

Найлепшы гурт ці выканаўца атрымае грашовую ўзнагароду і магчымасць выступіць на сцэне 24–25 кастрычніка 2025 у Бельску Падляшскім у межах фестывалю.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Реклама

Добавить комментарий