Фонд «Кніжны вырай» ініцыяваў краўдфандынг для перакладу і выдання папулярнага нямецкага комікса «Trip mit Tropf» («Падарожжа з кропельніцай») па-беларуску.
«Trip mit Tropf» — гэта біяграфічны комікс Жазэфіны Марк, які выйшаў у 2022 годзе ў нямецкім выдавецтве Kibitz Verlag. У кнізе аўтарка перапрацоўвае свой уласны досвед змагання з анкалагічным захворваннем.
Выданне апавядае цікавую гісторыю нараджэння сяброўства паміж суворым Ваўком і палахлівым маленькім Трусікам. Лёс зводзіць іх разам і штурхае ў падарожжа, поўнае прыгод і кур’ёзных падзей. Да таго ж Трусіку трэба прымаць лекі, бо… ён хворы на анкалогію.
Аўтарка далікатна і з гумарам праводзіць тэму хваробы праз комікс. Незалежна ад узросту кнігу цікава чытаць і знаходзіць у ёй шмат адсылак да рэальнага жыцця.
За кароткі час твор паспеў атрымаць шэраг узнагародаў.
Ужо цяпер можна заказаць сабе адзін ці некалькі асобнікаў або проста падтрымаць праект і атрымаць ад «Кніжнага выраю» невялікія падарункі.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram