Новае відэа гурта Kriwi ў рэжысуры Аляксея Кузняцова злучае ў адно розныя гарадскія прасторы і выканаўцаў жаночага калектыву. Цягнікі лятуць у новым ці вядомым напрамку, а галасы ўдзельніц Kriwi сплятаюцца ў прыгожы вянок, — шчыльнае і сучаснае гучанне жаночага трыа дэманструе выдатную форму беларускага гурта ў актуальным складзе.
У кліпе можна пазнаць краявіды польсккіх Уроцлава і Кракава ды нямецкага Берліна. Салісткі Kriwi жывуць у гэтых гарадах, але ў дарозе іх думкі ляцяць дадому. Такую асацыяцыю нараджае відэа, у якім Вераніка спявае на фоне алеі Карла Маркса, а Аксана і Наста — на вуліцах польскіх гарадоў.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
Поддержите Reform.news донатом!
🔥 Последние новости
У мастачкі і даследчыцы Лесі Пчолкі выйшла «адкрытая» кніга пра пратэсты ў Беларусі і Ганконгу 16:46