27 верасня ў Варшаве на беразе Віслы адбудзецца вялікі фэст у рамках Кангрэса па палітзняволеных #WithoutJustCause. Пачатак у 16:00.
На івэнце выступяць беларускія выканаўцы: Сяргей Башлыкевіч (Leibonik), Юры Стыльскі (Дай Дарогу!), Алесь Дзянісаў, Уладзь Бернат (Dzieciuki), Уля Паўловіч (Atesta), Алесь Яшчанка, Сяржук Чарняк. Сярод іншых запрошаных гасцей былыя палітвязні Анатоль Хіневіч і Сяргей Далівеля.
Вядучыя імпрэзы — музычная журналістка Марына Савіцкая і вольны купалавец Ігар Сігоў.
Уваход вольны, але вітаюцца ахвяраванні. Усе сродкі будуць перададзеныя на дапамогу палітвязням праз праекты аб’яднання-арганізатара фэсту «Да Волі!».
Мерапрыемства арганізаванае пры падтрымцы Музея Вольнай Беларусі, Офіса дэмакратычных сілаў Беларусі ў Празе, Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні Кабінета і асацыяцыі Razam.ch.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram