Лепшыя дакументальныя стужкі пра Украіну даступныя анлайн з 9 па 18 снежня.
Умовы прагляду кінафэсту «1084. На мяжы» можна паглядзець тут. Для Беларусі прагляд бясплатны па промакодзе fest1084, для беларусаў замежжа – зніжка на фільмы 50%.
У праграме – фільмы-прызёры міжнародных кінафестываляў:
«Чарнобыльскія бабулі». Натхняльная кінастужка пра будні трох бабуль, якія без дазволу пасяліліся ў зоне адчужэння.
«Уваход праз балкон». Украінцы па-майстэрску пашыраюць сваю прастору за кошт балконаў. Фільм даследуе гэты архітэктурны феномен.
«Хатнія гульні». Гісторыя перспектыўнай украінскай футбалісткі, якую лёс паставіў перад вечным выбарам: кар’ера або сям’я.
«Жывы агонь». Фільм пра чалавечае прызванне, у якім глядач назірае за трыма мужчынамі розных пакаленняў, якія жывуць ва Украінскіх Карпатах.
Нагадаем, што асноўная афлайн-праграма фестывалю (у ёй былі стужкі беларускіх аўтараў) праходзіла ва Украіне (Кіеў, Львоў, Адэса). Уваход на паказы адбываўся за free donation, сабраныя сродкі пералічаць на закуп расходных матэрыялаў для VAC-тэрапіі ран ва ўкраінскіх ваенных і грамадзянскіх шпіталях.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram