Фільмам адкрыцця кінафестываля «Лістапад» стане беларуска-расійская стужка-атракцыён «Чорны замак» паводле твора Уладзіміра Караткевіча

Культура
Кадр з фільма "Чорны замак".

Мінскі Міжнародны кінафестываль «Лістапад» адкрыецца фільмам «Чорны замак» паводле рамана Уладзіміра Караткевіча ў рэжысуры расійскага пастаноўшчыка Кірыла Кудзіна — таго самага, хто зняў расійскі «Самый лучший фильм» і серыялы «Сергий против нечисти», «Лондонград. Знай наших». Частка праграмы будучага юбілейнага кінафорума сёння была прэзентавана на адмысловай прэс-канферэнцыі ў кінатэатры «Перамога».

На сустрэчы з прэсай былі прадстаўлены новыя праграмныя дырэктары фестываля. Так, за праграму ігравога кіно зараз адказвае Дзмітрый Марынін — як высветліў Reform.news, прадзюсар і рэжысёр, якія раней працаваў разам з Андрэем Курэйчыкам над фільмам «Вышэй за неба». Праграмным дырэктарам неігравога кіно сёлета стаў экс-генеральны дырэктар Опернага тэатра Беларусі, колішні дэпутат Аляксандр Пятровіч. Аніматар і супрацоўнік студыі анімацыйных фільмаў «Беларусьфільма» Канстанцін Андрушачкін па-ранейшаму курыруе анімацыйную праграму. Метадыст кінатэатра «Піянер» Кацярына Тамковіч-Латута складала конкурс кіно для дзяцей і юнацтва «Лістападзік».

Гэтаксама ў праграму фэсту вярнулі Нацыянальны конкурс і конкурс Нацыянальных кінашкол.

Фільмам адкрыцця кінафестываля «Лістапад» стане беларуска-расійская стужка-атракцыён «Чорны замак» паводле твора Уладзіміра Караткевіча
Падчас прэс-канферэнцыі. Фота: РВУ «Культура і мастацтва».

Плёнам сваёй працы на прэс-канферэнцыі пахваліўся Дзмітрый Марынін — у конкурс ігравых фільмаў удалося атрымаць стужку індыйскай рэжысёркі Паялы Кападыя «Усе, што нам падаецца святлом», якая была ўганаравана Гран-пры на Канскім фестывалі 2024. Таксама ён назваў у канкурсантах карціну «Снег у маім двары» Бакура Бакурадзе — расійскага рэжысёра грузінскага паходжання.

Цікава, што ў склад журы ігравога кіно сёння ўвайшлі сярод іншых кінематаграфістаў — экс-гендырэктар кінастудыі «Беларусьфільм», зараз гендырэктар «Кінавідэапракату» Уладзімір Карачэўскі і заснавальнік студыі «Военфильм», рэжысёр, тэлепрадзюсар Ігар Угольнікаў. Кінафестываль «Лістапад», відаць, моцна цэніць партнёрства з сябрам Камісіі па СМІ Цэнтральнай рады прыхільнікаў «Единой России» Ігарам Угольнікавым — бо толькі ў мінулым годзе расійскі дзеяч узначальваў журы ігравога кіно «Лістапада».

Начальнік аддзела па кінематаграфіі Міністэрства культуры Ірына Дрыга на сустрэчы з прэсай адзначыла, што цікавасць кінематаграфістаў да мінскага кінафоруму ў параўнанні з мінулым годам вырасла. «Для ўдзелу ў фестывалі было пададзена больш за 3,4 тыс. заявак са 124 краін свету, — паведаміла яна. — У мінулым годзе было крыху больш за 2 тысячы заявак».

Чыноўніца дадала, што беларусы здолеюць убачыць на фестывалі рэдкае і экзатычнае кіно. У праграму форума абраны карціны з Індыі, Ірана, Пакістана, Узбекістана, Зімбабве і Рэспублікі Саха (Расія). Як заўважае БелТА, Ірына Дрыга падкрэсліла, што апошнія выклікалі вялікае абмеркаванне ў кінасупольнасці, але да гэтай пары не былі прадстаўлены ў беларускім пракаеце.

Галоўнай тэмай кінафестывалю стане святкаванне 100-годдзя беларускага кіно.

Фільмам адкрыцця кінафестываля «Лістапад» стане беларуска-расійская стужка-атракцыён «Чорны замак» паводле твора Уладзіміра Караткевіча

Мінскі Міжнароды кінафестываль сёлета пройдзе з 1 па 8 лістапада.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: