Фільм «Disco Boy», створаны сумесна студыямі з Італіі, Францыі і Польшчы, трапіў у асноўную конкурсную праграму нямецкага кінафестываля Берлінале, паведамляе Most.
Для рэжысёра Джакама Абруцэзэ «Disco Boy» стаў дэбютам у поўнаметражным кіно. Раней Абруцэзэ быў неаднаразова ўзнагароджаны за дакументальныя і кароткаметражныя фільмы.
У фільме расказваецца пра беларуса Аляксея / Алекса, прафесійнага танцора ў начным клубе (Disco Boy), які вырашае запісацца ў Замежны легіён, каб у абмен на службу ў войску атрымаць французскі пашпарт.
Пачатковыя сцэны фільма знятыя ў Падкарпацкім рэгіёне Польшчы, далейшае дзеянне адбываецца ў Парыжы і Афрыцы, куды Алекс, ужо як салдат Легіёна, адпраўляецца для правядзення ваенных дзеянняў.
Фільм «Disco Boy» заснаваны на рэальных падзеях і распавядае гісторыю двух салдат, чые лёсы пераплятаюцца адзін з адным, нягледзячы на тое, што ўсё іх падзяляе. Галоўная роля была ўскладзена на вядомага ў Еўропе акцёра Франца Рагоўскага.
Фільм выйдзе ў італьянскіх кінатэатрах 9 сакавіка 2023 года. Калі пачнуцца паказы ў іншых еўрапейскіх краінах, пакуль невядома.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: