Фільм беларускай рэжысёркі Ксеніі Галубовіч патрапіў на фестываль East Doc Forum
Reform.news · 1 января 2023, 19:59
https://reform.news/film-belaruskaj-rjezhysjorki-ksenii-galubovich-patrapi-na-festyval-east-doc-forum/Пра гэта спадарыня Ксенія напісала ў сваім фэйсбуку.
Абраны фільм I Made a Mistake Coming Here распавядае пра бежанцаў падчас мігранцкага крызісу на беларускіх межах з Літвой і Польшчай.
Найбуйнейшы ўсходнееўрапейскі фестываль East Doc Forum пройдзе ў Празе з 24 па 30 сакавіка.
Ён падтрымлівае творчыя дакументальныя стужкі з Цэнтральнай і Усходняй Еўропы з 2001 года і прадастаўляе як пачаткоўцам, так і дасведчаным кінематаграфістам магчымасці для навучання, фінансавання, наладжвання сувязяў, дапамагае ім прыцягнуць міжнародную ўвагу і ўдзельнічаць у сумеснай вытворчасці, узнагароджвае асобныя праекты і паляпшае іх прасоўванне на міжнародным рынку.
Для аўдыторыі аматараў дакументальнага кіно прапануецца багатая праграма лекцый, прэзентацый і кінапаказаў у іх родных рэгіёнах або падчас асноўных мерапрыемстваў фэсту.
