Фільм беларускага рэжысёра Андрэя Куцілы ўзяў прыз глядацкіх сімпатый на Фестывалі медыя «Чалавек у небяспецы» ў Лодзі

Культура
Андрэй Куціла атрымоўвае прыз у Музеі кінематаграфіі ў Лодзі. Фота: фейсбук фестывалю.

Дакументальная карціна «Святая вада» (Woda święcona) беларускага рэжысёра Андрэя Куцілы ўганаравана прызам глядацкіх сімпатый на Фестывалі медыя «Чалавек у небяспецы» (Festiwal Mediów Człowiek w Zagrożeniu) у Лодзі. Кароткаметражная стужка ўдзельнічала ў конкурсе тэлевізійных рэпартажаў і гэтаксама была адзначана прызам «Манаполіс» за найлепшы тэлерэпартаж.

Стужка была створана пры ўдзеле канала «Белсат». Канал абяцае, што праз пэўны час кіно з’явіцца на Ютуб-канале «Белсат.DOC».

«У адным з раёнаў Кіева ў чарговы раз адзначаюць свята Хрышчэння Гасподняга. Для гэтага ў суседнім возеры была высечана палонка. На беразе чуваць, як звоняць царкоўныя званы. Людзі распранаюцца і стаяць у чарзе. Да нападу Расеі на Украіну засталося 36 дзён. Буйныя планы людзей рознага ўзросту, галерэя аголеных цел і кароткія дыялогі расказваюць пра крохкасць жыцця, супярэчлівасць чалавечай веры і радасць стойкасці», — так гучыць анатацыя да фільма Андрэя Куцілы.

Фільм беларускага рэжысёра Андрэя Куцілы ўзяў прыз глядацкіх сімпатый на Фестывалі медыя «Чалавек у небяспецы» ў Лодзі
Кадр з фільма «Святая вада». Фота: czlowiekwzagrozeniu.pl.

Варта адзначыць, што беларускі рэжысёр таксама працаваў на фестывалі ў складзе журы конкурсу дакументальнага кіно.

«Праграма была вельмі моцнай! — падзяліўся кінематаграфіст. — Гран-пры конкурсу дасталося стужцы «Апалонія, Апалонія» Леа Глоб», — дадаў ён.

Festiwal Mediów Człowiek w Zagrożeniu ў Лодзі ладзіўся з 16 па 22 кастрычніка.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: