Фільм беларускага рэжысёра Андрэя Куцілы «Калі кветкі не маўчаць» узяў Гран-пры на Фестывалі медыяў «Чалавек у небяспецы» ў Лодзі

Культура
Беларускі рэжысёр Андрэй Куціла трымае ў руках статуэтку "Белая кобра" - галоўны прыз Фестываля медыяў "Чалавек у небяспецы" ў Лодзі. Фота: facebook.com/czlowiekwzagrozeniu.

Журы конкурсу дакументальных фільмаў Фестывалю медыяў «Чалавек у небяспецы» ў Лодзі ўганаравала карціну беларускага аўтара з фармуліроўкай «за паказ наступстваў палітычнага гвалту вачыма і эмоцыямі жанчын».

Фільм «Калі кветкі не маўчаць» прысвечаны падзеям 2020 года ў Беларусі. У ім рэжысёр Андрэй Куціла распавядае гісторыі сем’яў, якія жывуць пасля сутыкнення з гвалтам. Як чалавек пераадольвае наступствы сутыкнення з неапраўданай жорсткасцю, і як траўма аднаго чалавека ўплывае на ўсіх блізкіх. Сярод галоўных герояў стужкі — жанчыны, і кожная з іх у «руціне» рэвалюцыі здзяйсняе свой цяжкі выбар і высілак, пераадольваючы страх, знясіленне і адзіноту.

Фільм беларускага рэжысёра Андрэя Куцілы "Калі кветкі не маўчаць" узяў Гран-пры на Фестывалі медыяў "Чалавек у небяспецы" ў Лодзі
Фота: facebook.com/czlowiekwzagrozeniu.

У склад журы дакументальнага конкурсу фільмаў уваходзілі: Марыя Змерц-Качановіч, Катажына Баравецкая, Лукаш Мацееўскі, Моніка Таларчык, Рафал Вішнеўскі.  Дакументальная стужка Андрэя Куцілы быў прызнана найлепшай сярод 17 фільмаў праграмы.

Фестывалі медыяў «Чалавек у небяспецы» ў Лодзі — адна з самых прэстыжных пляцовак дакументальнага і тэлевізійнага кіно ў Польшчы. Фестываль паказвае фільмы і рэпартажы, у якіх распавядаецца аб праблемах, што стаяць перад сучасным чалавекам, як у глабальным, так і ў індывідуальным маштабе, і пра тое, як з імі справіцца. «Мы прадстаўляем фільмы пра інтэграцыю і канфлікты, пра складанасць праблем, якія ўзнікаюць у выніку суіснавання. Карціны, якія па змесце і форме правакуюць дыскусіі і разважанні, змагаюцца са стэрэатыпамі, з нулявой адзінкавай ацэнкай, падахвочваючы адкрыцца іншаму чалавеку», — зазначаецца на сайце кінафоруму.

32-гі Фестываль медыяў «Чалавек у небяспецы», арганізатарам якога з’яўляецца Музей кінематаграфіі, ладзіўся ў кінематаграфічнай сталіцы Польшчы — Лодзь — з 29 лістапада па 4 снежня.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: