Філіял расійскага Эрмітажа ў Амстэрдаме адмаўляецца ад назвы і канцэпту

Музей Эрмітаж Амстэрдам, які з’яўляўся найбуйнейшым філіялам дзяржаўнага музея Эрмітаж у Санкт-Пецярбургу, з 1 верасня зменіць назву на H’art Museum. Пра гэта паведамляецца на сайце ўстановы.

Амстэрдамскі музей адкрывалі ў 2009 годзе тагачасны прэзідэнт РФ Дзмітрый Мядзведзеў і каралева Нідэрландаў Беатрыкс. У яго не было ўласнай калекцыі, ён выстаўляў толькі экспанаты з расійскага Эрмітажа.

З пачаткам поўнамаштабнага расійскага ўварвання ва Украіну Нідэрландскі музей разарваў усе сувязі з галаўной інстытуцыяй.

Па словах дырэктара Анабель Бірні, H’art Museum будзе супрацоўнічаць з Цэнтрам Пампіду ў Парыжы, Брытанскім музеем у Лондане і Смітсанаўскім музеем амерыканскага мастацтва ў Вашынгтоне.

Экспанаты з іх калекцый будуць прадстаўлены ў Амстэрдаме на працягу наступных трох гадоў, а першай буйной выставай Музея мастацтваў стане паказ твораў Кандзінскага, што пройдзе ў партнёрстве з цэнтрам Пампіду ў сярэдзіне 2024 года.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.