22 і 23 ліпеня, у музейным комплексе «Дудуткі» пройдзе 14-ты Фестываль сярэднявечнай культуры «Наш Грунвальд».
Асноўная частка фэсту будзе прысвечана маштабнай рэканструкцыі эпізодаў Грунвальдскай бітвы, якая адбылася 15 ліпеня 1410 года.
Сёлета чакаюць каля 400 прадстаўнікоў клубаў ваенна-гістарычнай рэканструкцыі.
На працягу двух фестывальных дзён пройдуць: рыцарскі турнір у пешым страі ў фармаце «шчыт-меч»; турнір алебардыстаў і капейшчыкаў; турнір лучнікаў; турнір рыцарскіх атрадаў (баі «пяцёрак»); турнір латнікаў; масавыя бітвы — бугурты (штурм замка, бітва на «мосце» і іншыя); сярэднявечныя манеўры; «Бітва Двароў»; прафесійныя бойкі па гістарычным сярэднявечным баі; конны рыцарскі турнір па правілах XV стагоддзя.
На галоўнай сцэне фестываля 22 ліпеня ў канцэртнай праграме «Пір пасля Бітвы» выступяць: Стокс, Іван Кірчук, Nevrida, Sailor pigs, Рокаш, КАS, Племя, Вока Чарота.
23 ліпеня разгорнецца поўнакантактны конны рыцарскі турнір на суцэльнадраўляных дзідах па правілах XV стагоддзя.
Таксама абяцалі майстар-класы па сярэднявечных танцах і рамёствах, кірмаш «Горад майстроў», інтэрактыўныя пляцоўкі, выступы сярэднявечных музыкаў, тэатралізаваныя пастаноўкі, сярэднявечныя гульні, выступленні вулічных тэатраў, факіраў, трукавае шоу «Шатландская пяхота». А таксама — майстэрні па вырабе даспехаў, ліцці ювелірных вырабаў, апрацоўцы каменя, вырабе зброі, ганчарныя і кавальскія майстэрні і многае іншае.
Дадаткова будзе арганізаваны трансфер і намётавы лагер.
Квіткі і расклад тут.
Дата: 22 і 23 ліпеня
Час: з 10.00
Месца: музейны комплекс «Дудуткі», вёска Пціч, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць.
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: