Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA завершыць працу ў Беластоку

Культура

28-29 кастрычніка фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA будзе праходзіць у Беластоку.

У праграме фестывалю дыскусіі і лекцыі, шматлікія прэзентацыі новых выданняў, майстар-класы і літаратурны квіз.

Улічваючы даты правядзення фестывалю, адбудуцца імпрэзы, прысвечаныя «Ночы (не)расстраляных паэтаў».

Музычна-мастацкая дзея «Край (не)расстраляных паэтаў» пройдзе ўвечары 28 кастрычніка, а паэтычная імпрэза «Ноч (НЕ)расстраляных паэтаў» — увечары 29-га.

Адным з арганізатараў прадмовы з’яўляецца Беларускі ПЭН, таму падчас фестывалю адбудзецца ўзнагароджанне пераможцы прэміі імя Алеся Адамовіча. Цырымонію ўзнагароджвання правядзе старшыня Беларускага ПЭНа Таццяна Нядбай 29 кастрычніка, а 13.15.

У той жа дзень у 16.45 адбудзецца ўзнагароджанне пераможцы прэміі імя Францішка Багушэвіча.

На працягу фестывальных дзён будзе дзейнічаць кніжны кірмаш, дзе можна набыць кнігі выдавецтваў Arche, Цымбераў, Камунікат, Gutenberg.

Нагадаем, што сёлетні фестываль прысвечаны пошукам будучыні для беларускай культуры. Сярод удзельнікаў — вядомыя беларускія аўтары і дзеячы культуры, а таксама пісьменнікі і інтэлектуалы з усяго свету, якія далучаліся да падзеі афлайн і анлайн.

Уся праграма тут.

Адрас правядзення фестывалю: Centrum im.Ludwika Zamenhofa, Warszawska 19, Białystok

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Последние новости


REFORM.news


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: