Фестываль фатаграфіі PhotoArtDoc распачаў прыём заявак

Культура

PhotoArtDoc запрашае да ўдзелу ў конкурсе аўтараў з усяго свету: фатографаў і мастакоў, якія працуюць з фатаграфіяй. Тэма 2026 года — Трансфармацыя (намінацыя «Пераход як стан»).

Поле інтэрпрэтацый застаецца адкрытым — ад асабістага і цялеснага вопыту да даследавання сацыяльных, культурных і палітычных трансфармацый.

Асновай візуальнага зместу праекта павінна быць фатаграфія (фотаздымка). Фатаграфія вызначаецца як выява, якая ўзнікае ў выніку рэгістрацыі светлавога выпраменьвання, які прайшоў праз аптычную сістэму, з наступнай фіксацыяй на святлоадчувальным матэрыяле або лічбавым сэнсары. Пры гэтым аўтары могуць выкарыстоўваць мантаж, калаж, мультиэкспозицию і іншыя метады пераўтварэння выяў. У суправаджальным тэксце аўтару неабходна будзе апісаць працэсы і метады, якія выкарыстоўваліся пры стварэнні праекта.

Пераможцаў вызначыць кампетэнтнае міжнароднае журы.

На першым этапе журы сфарміруе шорт-ліст да 10 фотапраектаў. З праектаў, якія ўвайшлі ў шорт-ліст, будуць вызначаны пераможцы з размеркаваннем па месцах 1, 2 і 3.

Пераможцы атрымаюць:

  • фотапраект пераможцы (1 месца ў адкрытай намінацыі) будзе прадстаўлены на выставе ў Вільні;
  • фотапраекты, якія занялі 1, 2 і 3 месца ў адкрытай намінацыі, увойдуць у выніковы зін PhotoArtDoc 2026;
  • у анлайн-галерэі фестывалю PhotoArtDoc і на інфармацыйных рэсурсах партнёраў будуць прадстаўлены фотапраекты, якія зоймуць 1, 2 і 3 месца ў адкрытай намінацыі.

Падаць заяўку можна тут

Дэдлайн: 1 мая 2026 года (23.59 CET)

Падрабязнасці тут.

Нагадаем, што фестываль PhotoArtDoc ладзіць створаная ў верасні 2023 года Беларуская незалежная фатаграфічная асацыяцыя. Фестываль працуе з фатаграфіяй на стыку дакументалістыкі і мастацтва. Такая фатаграфія закліканая не толькі фіксаваць рэчаіснасць, але і адкрывае перад аўтарамі шырокія магчымасці ў даследаванні і інтэрпрэтацыі падзей, з’яў і тэндэнцый у сучасным грамадстве. На сённяшні дзень  —   гэта адна з найбольш запатрабаваных сфер у фатаграфіі, да якой звяртаюцца аўтары па ўсім свеце ў спробах асэнсаваць рэальнасць.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!

REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.