Minsk x Minga вяртаецца ў Мюнхен з 10 па 12 кастрычніка 2025 года з насычанай праграмай, якая ўключае музыку, літаратуру, кіно, тэатр і адукацыю.
Ужо ў чацвёрты раз горад стане месцам сустрэчы мастакоў, актывістаў і гасцей фестывалю, якія натхняюцца сілай беларускай культуры ў выгнанні.
На сцэне выступяць, сярод іншых: Альгерд Бахарэвіч і Юлія Цімафеева, падляшскі дуэт Sw@da & Niczos, гурт Kasary з традыцыйнымі мужчынскімі спевамі, Сяржук Доўгушаў з аповедам пра беларускія калыханкі, біямастачка Міла Котка ў дуэце з музыкам Mufer, беларуска-нямецкі квартэт з Берліну KOOB, актор Павал Гарадніцкі са спектаклем «Мужчыны плачуць», чалавек-аркестр Сяргей Пукст, беларуская рэжысёрка Мара Тамковіч з фільмам «Пад шэрым небам» і іншыя.
Minsk x Minga — гэта не проста фэст. Гэта найперш знак салідарнасці, мастацкага супраціву і жывога дыялогу. Праграма і падрабязнасці — на старонцы ў Instagram.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram