Фестываль беларускага постпанку Ludzie wschodu, Bialoruska zimna fala пройдзе ў Варшаве

Культура

Фестываль Ludzie wschodu, Bialoruska zimna fala пройдзе ў Варшаве 17 студзеня. Выбітныя прадстаўнікі новай хвалі беларускага постпанку сабраліся ў першы вялікі фестываль.

«Менавіта ў Польшчы з’явіліся дзясяткі маладых гуртоў, якія прыехалі без сваёй аўдыторыі. Таму гэты фестываль ёсць першай спробай сабраць прадстаўнічы лайн-ап з постпанк сцэны ў шырокім сэнсе, такі сабе стратэгічны дыялог праз сучасную музыку. Назва фестывалю рэферуе да вядомай песні гурта Siekiera, да часоў, калі ў Польшчы жыццё было вельмі цяжкім. І мы бачым па продажы квіткоў, што палова публікі акурат польская, і мы вельмі цэнім гэтую інтэлектуальную падтрымку і мастацкую салідарнасць», — каментуюць арганізатары фестывалю.

Падчас фестывалю выступяць:

Kowelskie Psy, прэзентацыя новага альбома Gav!No. Рамантычны электрапанк дуэт з’явіўся ў Беларусі ў 2017 годзе і вядомы сваімі шматлікімі пабочнымі праектамі. Кожны канцэрт гурта — гэта бурлескная вечарына, рэйв адчаю і сацыяльна-культурны выклік — нешта накшталт парада роўнасці ў калгасе.

Фестываль беларускага постпанку Ludzie wschodu, Bialoruska zimna fala пройдзе ў Варшаве

Serbskiy Nozh, прэзентацыя новага альбома Ischod. Serbskiy Nozh — пошук адлюстравання палітычнай і гістарычнай спадчыны Усходняй Еўропы. Пазнавальны візуальны стыль гурта заснаваны на традыцыях кірыліцы і іканапісу, якія развіваліся ў ВКЛ, а філасофскі падмурак творчасці — хрысціянскі анархізм, ідэі Кіркегора і Марціна Лютара.

Фестываль беларускага постпанку Ludzie wschodu, Bialoruska zimna fala пройдзе ў Варшаве

Sož, прэзентацыя новага сінгла Eras i Tanatas. Электра-постпанк з Гомеля вядомы найперш сваімі наватарскімі анімацыйнымі кліпамі. Зараз гурт працуе над дэбютным альбомам, першы сінгл з якога адкрывае новы раздзел у гісторыі гурта пасля 4 гадоў рэлакацыйнай калатнечы.

Фестываль беларускага постпанку Ludzie wschodu, Bialoruska zimna fala пройдзе ў Варшаве

Prorva. Гурт Prorva выпусціў у 2024 годзе свой дэбютны EP Recha (у снежні выйшаў і на дыску на польскім лэйбле). Група грае coldpunk і ўжо добра вядомая сярод наведвальнікаў канцэртаў на сквотах па ўсёй Польшчы. Класічныя для жанру тэксты ў спалучэнні з меладычным гітарным дуэтам ствараюць універcум згубленага свету.

Фестываль беларускага постпанку Ludzie wschodu, Bialoruska zimna fala пройдзе ў Варшаве

Плэйліст на Spotify

Квіткі тут

Фестываль адбудзецца 17 студзеня ў 19.00 у Klub Chmury.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: