Фестываль абуджаных Tutaka запрашае рамеснікаў, бізнесы, ініцыятывы і ўсіх, хто мае ідэі для актыўнасцей

Культура
Фестываль Tutaka-2024. Фота Сыльвіі Красоўскай.

Фестываль абуджаных Tutaka запрашае рамеснікаў ці прадстаўнікоў бізнесу далучыцца да імпрэзы, якая пройдзе на Падляшшы 10–13 ліпеня 2025 года. Арганізатары пішуць, што хацелі б максімальна ўважліва прыслухацца да аўдыторыі і пабудаваць праграму Tutaka 2025 з улікам усіх пажаданняў.

Прапануюць месцы на кірмашы, інфармацыйную падтрымку і вялікую аўдыторыю з Польшчы, Беларусі і Еўропы.

Таксама можна стаць часткай фэсту як спікер, арганізатар актыўнасці, трэнер ці проста чалавек з файнай ініцыятывай.

Каб прапанаваць сваю ідэю, трэба запоўніць заяўку.

Фестываль Абуджаных Tutaka называюць усебеларускім пікніком. Фонд Tutaka арганізуе фестываль пяты раз запар і ў аснове гэтай імпрэзы ляжыць іншы беларускі фэст — Басовішча. Аднак фармат новага фэсту штогод удасканальваецца, бо асноўная мэта ініцыятараў — зладзіць найбуйнейшую сустрэчу беларусаў.

На фэсце ствараюць адмысловую прастору для камунікацый і прэзентацый разнастайных ініцыятыў: праходзяць майстар-класы і семінары для дзяцей і дарослых, дыскусіі, паказы фільмаў, тэатральныя эксперыменты, спартыўныя мерапрыемствы, ладзяцца музычная і літаратурная праграмы.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости