Фатаграфічная платформа ФШ1 у Варшаве пачала даследаванне ўмоў працы і ганарараў у прафесійнай сферы. Ініцыятыва заклікана высветліць, як сёння ацэньваецца праца фатографаў у сектары НДА, СМІ і камерцыйных праектах, а таксама сфармуляваць агульную пазіцыю супольнасці адносна каштоўнасці гэтай прафесіі.
Арганізатары адзначаюць, што прафесійная здымка часта застаецца «паміж радкоў» пры планаванні бюджэтаў, а яе кошт абясцэньваецца. Каб выправіць гэтую сітуацыю, ФШ1 збірае рэальны досвед фатографаў, якія працуюць у розных краінах.
Асноўныя акцэнты апытання:
- збор даных пра ганарары ў розных сегментах рынку,
- пошук адказу на пытанне, ці існуе дапушчальны мінімум аплаты за здымку,
- фарміраванне базы для абароны каштоўнасці працы фатографа.
Апытанне цалкам ананімнае, яго запаўненне займае каля 7–10 хвілін. Усе атрыманыя адказы будуць выкарыстаны толькі ў абагульненым выглядзе.
Даследаванне стане падмуркам для наступнага кроку — адкрытай дыскусіі «Фатаграфія — гэта праца. Пра каштоўнасць і аплату», якую рыхтуе платформа. Падчас івэнта запланавана панэльная дыскусія, абмеркаванне ў групах і нетворкінг. Вынікі апытання і сустрэчы будуць апублікаваныя ў сацсетках ФШ1 як метадычны матэрыял для прафесійнай супольнасці.
Запоўніць апытанку можна тут.
Адкрытая дыскусія «Фатаграфія — гэта праца» пройдзе 24 снежня ў Прасторы Duży Pokój (Warecka 4/6, Warszawa), пачатак а 12.00. Каб наведаць мерапрыемства патрэбна рэгістрацыя.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
