Скрын з відэа Tik-Tok-блогера tashetsky.
Фанаты беларускага рэп-выканаўцы Макса Каржа апанавалі вуліцы, транспарт і кавярні Варшавы. Сёння, 9 жніўня, а 18.00 на Нацыянальным стадыёне Варшавы музыка дае грандыёзнае шоу на 70 тысяч гледачоў.
Фанаты пачалі ладзіць вечарыны ў горадзе, пачынаючы з 7 жніўня. Учора масавыя гулянні прыхільнікаў адбыліся ля Віслы, ля Палаца культуры і навукі, на раёнах.
Публіка спевака па палітычных поглядах аказалася даволі разнастайнай: у некаторых фанатаў у руках былі ўкраінскія сцягі, ізраільскія, а ў некаторых — і беларускія чырвона-зялёныя, і нацыяльныя бела-чырвона-белыя.
Уваход на івэнт сёння адмыслова зроблены а 16.00, каб да пачатку шоу людзі маглі дабрацца да стадыёна і прайсці дагляд. Некалькі вуліц перакрыюць і зменяць кірункі транспарту, каб размеркаваць людскія плыні да канцэрту і пасля яго.
На шоу нельга будзе прыносіць торбы любога памеру.
Пасля выступлення чакаецца «грандыёзная тусоўка» ў Laplaya Club а 22.00.
Ніхто з выканаўцаў з Беларусі, Расіі і Украіны яшчэ не збіраў поўны PGE Narodowy.
Для Макса Каржа гэта будзе першы канцэрт у 2025 годзе, але другі канцэрт у Варшаве за яго кар’еру. Дванаццаць гадоў таму ён пачынаў з варшаўскай залы ў 500 чалавек, але сёння гэта ўжо дзясяткі тысяч Нацыянальнага стадыёна.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram