Фанаты Макса Каржа апанавалі Варшаву

Культура
Скрын з відэа Tik-Tok-блогера tashetsky.

Фанаты беларускага рэп-выканаўцы Макса Каржа апанавалі вуліцы, транспарт і кавярні Варшавы. Сёння, 9 жніўня, а 18.00 на Нацыянальным стадыёне Варшавы музыка дае грандыёзнае шоу на 70 тысяч гледачоў.

Фанаты пачалі ладзіць вечарыны ў горадзе, пачынаючы з 7 жніўня. Учора масавыя гулянні прыхільнікаў адбыліся ля Віслы, ля Палаца культуры і навукі, на раёнах.

Публіка спевака па палітычных поглядах аказалася даволі разнастайнай: у некаторых фанатаў у руках былі ўкраінскія сцягі, ізраільскія, а ў некаторых — і беларускія чырвона-зялёныя, і нацыяльныя бела-чырвона-белыя.

@lesya_28

Это только начало 🤫 #макскорж #варшава #варшаваконцерт #makskorzh #warsawa

♬ Жить в кайф — Макс Корж

@tashetsky

#надому #концерт #стадікразеесьом #макскоржконцерт #варшава #тренд #двіж

♬ оригінальний звук — Tashetsky

@maxkorzhfan20

#макскоржваршава2025 #варшава

♬ На дому — Макс Корж

Уваход на івэнт сёння адмыслова зроблены а 16.00, каб да пачатку шоу людзі маглі дабрацца да стадыёна і прайсці дагляд. Некалькі вуліц перакрыюць і зменяць кірункі транспарту, каб размеркаваць людскія плыні да канцэрту і пасля яго.

@tashetsky

#стадікразеесьом #концерт #макскоржконцерт #варшава #двіж #втоп #fyp

♬ Разнесем — Макс Корж

На шоу нельга будзе прыносіць торбы любога памеру.

Пасля выступлення чакаецца «грандыёзная тусоўка» ў Laplaya Club а 22.00.

Ніхто з выканаўцаў з Беларусі, Расіі і Украіны яшчэ не збіраў поўны PGE Narodowy.

Для Макса Каржа гэта будзе першы канцэрт у 2025 годзе, але другі канцэрт у Варшаве за яго кар’еру. Дванаццаць гадоў таму ён пачынаў з варшаўскай залы ў 500 чалавек, але сёння гэта ўжо дзясяткі тысяч Нацыянальнага стадыёна.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости