95-я прэмія Амерыканскай акадэміі кінематаграфічных мастацтваў і навук «Оскар» сёння аб’явіла сваіх намінантаў.
Так, у катэгорыі «Найлепшы фільм» вылучаны карціны:
- «На Заходнім фронце без пераменаў»
- «Аватар: Шлях вады»
- «Баншы Інішэрына»
- «Элвіс»
- «Усе паўсюль і адразу»
- «Фабельманы»
- «Тар»
- «Топ Ган: Мэверык»
- «Трохкутнік смутку»
- «Гавораць жанчыны»
У катэгорыі «Найлепшы фільм на замежнай мове» заяўлены:
- «На Заходнім фронце без пераменаў»
- «Аргенціна, 1985»
- «Блізка»
- «Іа»
- «Ціхоня»
Пяць намінантаў прэтэндуюць на перамогу ў катэгорыі «Найлепшы дакументальны фільм»:
- ️»Усё, што дыхае»
- «Уся прыгажосць і кровапраліццё»
- «Вулкан любові»
- «Дом з трэсак»
- «Навальны».
Сярод намінантаў у катэгорыі «Найлепшы анімацыйны фільм»:
- «Пінокіа Гільерма дэль Тора»
- «Марсэль, ракавінка ў чаравіках»
- «Кот у ботах 2: апошняе жаданне»
- «Марскі монстр»
- «Я чырванею»
У намінацыі «Найлепшы рэжысёр» бачым наступныя постаці:
- Марцін МакДонах («Баншы Інішэрына»)
- Дэн Кван, Дэніэл Шайнэрт («Усё паўсюль і адразу»)
- Сцівен Спілберг («Фабельманы»)
- Тод Філд («Тар»)
- Рубен Эстлунд («Трохкутнік смутку»)
Кейт Бланшэт («Тар»), Ана дэ Армас («Бландзінка»), Андрэа Райзбора («Дзеля Лэслі»), Мішэль Уільямс («Фабельманы»), Мішель Ео («Усё паўсюль і адразу») — вылучаны ў намінацыі «Найлепшая актрыса».
Осцін Батлер («Элвіс»), Колін Фарэл («Баншы Інішэрына»), Брэндан Фрэйзер («Кіт»), Пол Мескал («Сонца маё»), Біл Наі («Жыць») — будуць спаборнічаць у намінацыі «Найлепшы актор».
Намінанты ў катэгорыі «Найлепшы арыгінальны сцэнар»:
- «Баншы Інішэрына»
- «Усе паўсюль і адразу»
- «Фабельманы»
- «Трохкутнік смутку»
- «Тар»
Поўны спіс катэгорый і намінантаў можна паглядзець тут.
Цырымонія 95-й прэміі «Оскар» адбудзецца 12 сакавіка ў кінатэатры Dolby ў Лос-Анджэлесе. Вядучым шоу у трэці раз стане амерыканскі комік і тэлевядучы Джымі Кімел. За трансляцыю цырымоніі будзе адказваць тэлевізійная кампанія ABC; плануецца, што ўзнагароджанне будуць глядзець больш чым у 200 краінах свету.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: