Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры праводзіць збор сродкаў на надмагільны помнік Змітраку Бядулю

Культура
Змітрок Бядуля. Фота: bellitmuseum.

У лістападзе 2020 года адбылося перапахаванне парэшткаў вядомага беларускага пісьменніка Змітрака Бядулі на Усходніх могілках Мінска. Парэшткі былі перавезены з Казахстана, дзе пісьменнік памёр у эвакуацыі 3 лістапада 1941 года каля горада Уральск (Казахстан).

З мэтай увекавечання памяці аб знакамітым дзеячы беларускай літаратуры ў 2021 годзе была распачата праца па зборы сродкаў для стварэння помніка на месцы пахавання. Тым годам якраз спаўнялася 135-годдзе з дня яго нараджэння і 80-годдзе са дня смерці.

З гэтымі мэтамі Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры адкрыў дабрачынны рахунак для збору сродкаў на стварэнне надмагільнага помніка Змітраку Бядулю.

Збор працягваецца, пра што сведчыць свежая абвестка на сайце музея гісторыі беларускай літаратуры.

Эскіз манумента распрацаваны выдомым беларускім скульптарам Сяргеем Гумілеўскім. Для яго вытворчасці і ўстаноўкі неабходна сабраць суму ў памеры 12,5 тысяч беларускіх рублёў.

Запрашаюць прадпрыемствы, грамадскія арганізацыі, а таксама зацікаўленых грамадзян прыняць удзел у дабрачынным сборы сродкаў і зрабіць пасільны грашовы ўнёсак на разліковы рахунак у беларускіх рублях: BY15AKBB36429000005530000000 у ААТ “АЗБ Беларусбанк” БІК: АКВВВY2X УНП: 190269032.

«Музей будзе ўдзячны за любую фінансавую падтрымку праекта, бо кожнае ахвяраванне, незалежна ад памеру – даніна павагі слаўнаму сыну беларускай зямлі, які шмат зрабіў для развіцця літаратуры«, — паведамляецца на сайце ўстановы.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Последние новости


REFORM.news (ранее REFORM.by)


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: