Надзея Ясмінска пачала выкладваць анлайн дзіцячы травелог з назвай «Дзіўны дом». Пра гэта пісьменніца напісала ў сваім фэйсбуку.
З мастачкай Юліяй Ягоўдзік яны марылі пра папяровую кнігу, аднак яе выданне затрымліваецца. Таму творцы прынялі рашэнне рукапіс паступова выкладаць і такім чынам даць тэксту жыццё.
Ужо выйшаў уступ і першая частка гісторыі пра грака Грака, які шукае свайго сябра — хатняга гадаванца грака Крага.
Надзея Ясмінска папярэджвае, што тэкст пакуль публікуецца без рэдактуры і просіць заўвагі і пажаданні пісаць у каментарах.
Фармат вельмі падабаецца каментатарам, якія нават прапанавалі зрабіць дзіцячы квэст.
Сачыць за птушынымi прыгодамi ў электронным фармаце можна на старонцы пісьменніцы.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram