Дзень нараджэння Максіма Багдановіча запрашаюць адзначыць у Мінску

9 снежня знакавая дата для беларускай паэзіі – у гэты дзень у 1891 годзе нарадзіўся Максім Багдановіч, чалавек, без якога немагчыма ўявіць нашае прыгожае пісьменства.

Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашае прыняць удзел ва ўрачыстасцях, прысвечаных паэту.

  • 12.00 – ускладанне кветак да помніка Максіму Багдановічу.
  • 17.00 – музычна-паэтычны вечар у гонар геніяльнага песняра. Выступленні беларускіх дзеячаў культуры і салістаў ансамбля “Класік-Авангард” пад кіраўніцтвам Людмілы Каліноўскай са спецыяльнай тэматычнай праграмай.

2023 год у Літаратурным музеі Максіма Багдановіча прайшоў пад знакам 110-годдзя “Вянка” – адзінай прыжыццёвай кнігі паэзіі Максіма Адамавіча. Таму, акрамя праслухоўвання выдатнай паэзіі і музыкі, вы даведаецеся шмат цікавых фактаў з гісторыі выдання.

Больш інфармацыі можна атрымаць па тэлефоне: +375 17 363 07 61 і на музейных старонках у сацыяльных сетках.

Уваход вольны.

Адрас музея: Мінск, вуліца Максіма Багдановіча, 7а.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.