Альтэрнатыўны дзень Гомеля-2024. Фота: homeldays.org
Сёння варшаўскі бар Karma Crew ператворыцца ў сапраўдны Гомель з тым самым адчуваннем дому. На альтэрнатыўны Дзень Гомеля запрашаюццца ўсе беларусы, нават калі яны ніколі ў Гомелі не былі.
Праграма зроблена так, каб кожны знайшоў нешта сваё:
Гамельчукі і жыхары іншых беларускіх гарадоў збіраюцца ў Варшаве, каб адсвяткаваць Дзень Гомеля ў выгнанні, ужо ў трэці раз. Летась удзельнікі імпрэзы набывалі мерч са схемай гомельскага метро і іншыя сувеніры, слухалі лекцыю пра гісторыю Гомеля, удзельнічалі ў квізе і іншых актыўнасцях.
Уваход вольны.
Адрас: Бар Karma Crew, Aleja 3 Maja 15, Варшава.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram