Дзе адзначыць Купалле ў Беларусі і свеце?

Главное
Міхась Філіповіч. На Купалле, 1921. Фота: wikipedia.

Купалле – летняе свята ў гонар сонцастаяння, найвышэйшага росквіту зямлі і прыроды. Яно прымеркавана да летняга сонцавароту 21 чэрвеня, калі самы доўгі дзень і самая кароткая ноч у календары. Католікі яго адзначаюць у гэты час, а праваслаўныя ў ноч з 6 на 7 ліпеня.

Сабралі найбольш цікавыя праграмы святкавання, да якіх можна далучыцца ў Беларусі і іншых краінах свету.

Дзе адзначыць Купалле ў Беларусі і свеце?
Купалле ў Суле. Фота: parksula.by

Беларусь

Купалле ў Азярцы

21 чэрвеня ў музеі народнай архітэктуры і побыту ў Азярцы святкуюць Купалле.

Чакаецца: пляценне вянкоў; купальскае шэсце з традыцыйнымі песнямі; вогнішча: карагоды, гульні, скокі; варожбы на вянках і зеляніне; чарадзейныя казкі; майстар-клас па вывучэнні купальскіх песень; майстар-клас па традыцыйных танцах пад беларускія народныя інструменты; майстар-клас па дэкоры з травы; майстар-клас па ляльках з травы; рыцарская і «вядзьмачая» пляцоўкі; выступленні фальклорных калектываў.

Квіткі і праграма тут.

Купалле ў парку сярэднявечнай гісторыі Сула

Тэматычныя пляцоўкі ў парку Сула будуць разгортваць кожныя выхадныя з 21 чэрвеня па 6 ліпеня і ўключаць два варыянты праграмы: дзённую і вячэрнюю.

21 чэрвеня пройдуць дзённая і вячэрняя праграмы.

Вячэрняя пачынаецца 21 чэрвеня а 20-й. У праграме: майстар-клас па пляценні вянкоў; частаванне; фальклорныя гульні, песні і танцы, скокі праз вогнішча, пусканне вянкоў па вадзе; тэматычны мiнi-квэст «Шуканне папараць-кветкі»; рэканструкцыя абраду «Барана».

Праграма тут, а квіткі можна набыць тут.

Купалле ў Дукорскім маёнтку

Купалле ў Дукорскім маёнтку пачнецца 29 чэрвеня ў 14 гадзін і працягнецца да позняга вечара.

В праграме: стварэнне зёлкавага пано; лекцыя з частаваннем «Абрадавая кухня беларусаў»; стварэнне арома-сашэ і солі з эфірнымі алеямі; пляценне на пальцах; расповеды ад майстроў музычных інструментаў; пляценне вянкоў; батлейка «Купальскае шчасце»; роспіс масак з пап’е-машэ і іншае.

Падрабязней тут.

Купалле ў Залессі

Купалле ў парку каля Залескага Дома культуры святкуюць 5 ліпеня з 20.00.

У праграме: тэатр агню, этнічнага танца і музыкі «Кетры», відовішчнае фаер-шоу «Кустудыя», легендарны Іван Кірчук, народны ансамбль песні «Вечарынка», узорны фальклорны калектыў «Нальшчаначка», кавер-група «Ураган», дыджэй Траян.

Квіткі: у перадпродажы — 17 рублёў, у дзень свята — 25 рублёў. Дзеткам да 10 гадоў уваход вольны.

Дзе адзначыць Купалле ў Беларусі і свеце?
Купалле ў Варшаве-2023. Фота: reform.by.

Польшча

Купалле ў Аўгустове

З 20 па 22 чэрвеня беларусы Беластока клічуць святкаваць Купалле на беразе возера Biale каля Аўгустова.

Чакаюцца: абрады і традыцыі, заплыў, конкурсы і прызы, вянкі, традыцыйныя стравы і напоі, папараць-кветка ды вогнішча.

20 чэрвеня адбыўся заезд, уладкаванне і знаёмства.

21 чэрвеня субота – падрыхтоўка і святкаванне Купалля

22 чэрвеня – ад’езд

З пытаннямі просяць звяртацца ў чат.

«Вянкі беларускія» на беразе Віслы ў Варшаве

Як штогод беларусы сустракаюцца на беразе Віслы (Plaża Saska) на Купальле, у росквіт летняга сонцастаяньня 21 чэрвеня ў 16 гадзін. Праграма: кірмаш, майстар-класы па пляценьні вянкоў ды абярэгаў і па сьпеве, міні-Купальле для дзетак ад Маляваныча (16.30-17.30), грыль і луста беларуса, супольныя танцы і даўнія гульні, выступы гуртоў, куіз, конкурсы, купальскія абрады на захадзе сонца, карагоды вакол вогнішча, сюрпрызы.

Varušniak Kupalle Ludzi ў Варшаве

28 чэрвеня плануецца чарговы музычны фестываль беларускай культуры — Varušniak Kupalle Ludzi

Ён пройдзе з 18:00 да 6:00 у Rejs Club.

Падрабязнасці тут.

Беларускі музычны фестываль PAPARAĆ у Познані

5 ліпеня на беразе ракі Варта зноў збярэцца беларуская дыяспара, каб разам адзначыць Купалле: свята традыцый, адзінства і новай хвалі беларускай культуры.

Mузычны фестываль PAPARAĆ — платформа для маладых артыстаў, музыкаў і калектываў, якія хочуць паказаць сябе. Музыка, сустрэчы, майстар-класы і ініцыятывы беларускай супольнасці — усё гэта арганізатары фестывалю рыхтуюць ўжо больш за месяц, аб’яднаўшы сілы некалькіх беларускіх ініцыятыў, актывістаў і актывістак.

Фестываль бясплатны, але арганізатарам патрэбна дапамога, каб пакрыць базавыя выдаткі: ганарары, дарожныя выдаткі і тэхнічнае забеспячэнне.

Падрабязнасці тут.

Дзе адзначыць Купалле ў Беларусі і свеце?
Купалле на Паўночным моры. Фота: facebook/МАRА

Нідэрланды

Купалле на Паўночным моры

21 чэрвеня ад 16.00 на Паўночным моры (BeachLine Hoek van Holland, Rechtestraat 25, 3151 HN Hoek van Holland.) святкуюць Купалле. Прадстаўнікі Школы беларускай традыцыйнай культуры будуць спяваць і танчыць. Музыкі з дудой, бубнам і скрыпкай упрыгожаць свята, дададуць яму беларускі традыцыйны дух і створаць для нас сапраўдны купальскі цуд. Выступіць культавы беларускі рок-гурт Relikt.

Дыджэй Papa Bo сваім феерычным DJ-скім сэтам завершыць свята.

Квіткі і інфармацыя тут.

Грузія

Купальскае прэпаці ў Тбілісі

У суботу, 21 чэрвеня, у дворыку бара «Рapers» (вул. Анджапарыдзэ, 1, Тбілісі) ладзяць прэпаці да Купалля.

У праграме: дакументальны фільм Альгімантаса Відугірыса «Забытыя багі. Купала», зняты ў 1990-м у Беларусі; пляценне купальскіх вянкоў і адмысловы купальскі дыджэй-сэт.

Дзе адзначыць Купалле ў Беларусі і свеце?

ЗША

Купалле ў Вашынгтоне з Сержуком Доўгушавым

22 чэрвеня з 17:00-20:00 (час мясцовы) у Fletchers Cove Park (4940 Canal Rd NW) беларусаў Вашынгтона запрашаюць на Купалле. Вядоўцам будзе захавальнік і папулярызатар традыцыйнай беларускай культуры Сяржук Доўгушаў.

Чакаецца: пляценне купальскіх вянкоў, музыка і песні, танцы і карагоды, конкурсы і гульні, купальскае вогнішча, фотасэт каля вады.

Падрабязнасці тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости