Драматург і рэжысёр Мікіта Ільінчык атрымаў драматургічную прэмію Aurora

Беларускі драматург і рэжысёр Мікіта Ільінчык выйграў прэмію «Aurora», якую ўручаюць у польскім горадзе Быдгашчы, з п’есай «Say hi to Abdo» («Сардэчна вітаем, Абду»), прысвечанай міграцыйнаму крызісу на мяжы Еўрасаюза з Беларуссю і Расіяй.

Падчас узнагароджання было адзначана, што «Мікіта Ільінчык выкарыстоўваючы сумесь дакументальных, аўта-фікш, мастацкіх і мультымедыйных прыёмаў, даследуе надзённыя пытанні, якія тычацца міграцыі, асабліва той, якая праходзіць праз Беларусь да ўсходняй мяжы Еўропы. Ён узбагачае сваю працу арыгінальным успрыманнем фемінізму, паказаным у форме фем-джыхаду… Іранічная гульня сэнсаў у «Say Hi To Abdo» прымушае задумацца пра тое, што нас чакае — утопія або антыўтопія».

Прэмію «Aurora» Мікіта Ільінчык, які з 2022 жыве ў Польшчы, атрымлівае ўжо другі раз. Першы раз — у 2021 годзе за п’есу «Dark Room».

П’еса Мікіты Ільінчыка «Say hi to Abdo» выйдзе па-беларуску і па-ангельску ў наступным годзе ў выдавецтве Skarynapress.

На прэмію «Aurora» сёлета было пададзена 268 твораў, якія адпавядаюць патрабаванням рэгламенту. Сярод прадстаўленых твораў было 163 драмы на польскай мове, 25 на ўкраінскай, 30 на рускай і 50 на англійскай. Аўтары паходзілі з 19 краін.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!