У падтрымку новага альбома TUPESNI Сяргей Башлыкевіч aka Leibonik падзяліўся ў сеціве новым кліпам на песню «Mark Farmel». У ім ідзе гаворка пра беларускага мафіёзі — і сам музыка ў відэа нібыта ён самы. У атачэнні дзяўчат у скураной бялізне.
Слухачы адгукнуліся на «гарачую тэму» і з гумарам пракаментавалі ўбачанае.
«Вельмі антуражна. Дон Леабонік мае казаць. Маладзец», — схапіў вібрацыі новай песні адзін з карыстальнікаў.
«Падаецца, «Мілавіца» брала ўдзел у калабарацыі», — падхапіў тэму іншы.
«Дэградацыя», — жорстка рубануў трэці.
«Элегантна», — не пагадзіўся чацвёрты.
«Што мы паглядзелі?» — здзіўляюцца пятыя.
Новы альбом TUPESNI Сяргей Башлыкевіч апісаў як спробу разабрацца, якую музыку грае гурт Leibonik.
«Гэта спроба паглядзець на сябе праз тэксты розных часоў — з асэнсаваннем сваіх фіксацый на тэмах, якія варта адпусціць. І праўда — харэ пра таксічную пазітыўнасць, піраміду Маслоу, зыбу ці парафразы Вольскага.
Прыемна адпусціць тыя тэксты з недасканаласцю, не спрабуючы фіксіць дробязі, захоўваючы жывыя шурпатасці як ментальны здымак сябе.
Адпусціць як ёсць — каб не займала галаву і вызваліла прастору новаму.
І лета, і жыццё — міне. Жывём зараз.
Пры гэтым баюся стаць настальгічным пердуном, таму мне важна падкрэсліць суседства тут старых тэмаў (MARK FARMEL) і пошукаў сябе сучаснага (MINE)», — напісаў музыка ў сацсетках, прадстаўляючы новую плытку.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram