У Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета Беларусі анансавана вяртанне оперы Джузэпэ Вердзі «Набука» на сцэну ў сакавіку 2026 года. Кіраўніцтва тэатра, у асобе Кацярыны Дулавай, прадстаўляе праект як вялікае мастацкае дасягненне з італьянскім рэжысёрам Джанкарла дэль Манака і расійскім дырыжорам Арцёмам Макаравым.
Аднак гэты анонс непазбежна адсылае да трагічнага кантэксту 2020 года, калі тэатр страціў шмат прафесіяналаў з-за палітычных рэпрэсій.
Пастаноўка «Набука», якая ў Вердзі сімвалізуе вызваленне з няволі, ужо мела кароткі трыумф у Беларусі. Першапачатковыя планы 2018 года на прэм’еру ў сакавіку 2020-га з-за кавіду былі сарваныя. Але канцэртна-сцэнічная версія была паспяхова паказана ў чэрвені 2021 года на «Вечарах Вялікага тэатра» ў Нясвіжскім замку.
Гэты спектакль стаў выдатным мастацкім дасягненнем, у якім удзельнічалі зоркі тэатра, а таксама таленты, пазней выгнаныя з установы. У прыватнасці, аркестрам тагачаснай пастаноўкі кіраваў дырыжор Алег Лясун, чыё выкананне было прызнана бездакорным. І менавіта напрыканцы снежня 2022 года Алега Лясуна звольнілі з Опернага тэатра, нягледзячы на папярэднія заслугі. Ён стаў ужо чацвёртым дырыжорам, якога «сышлі» за грамадзянскую пазіцыю пасля Вячаслава Чарнуха-Воліча, Андрэя Галанава, Івана Касцяхіна пасля падзей 2020 года. Гэтае звальненне фактычна абясцэніла праект «Набука» і паказала, што ўдар быў нанесены менавіта па кіруючым творчым звяне.
Анансаванне новай маштабнай прэм’еры «Набука» з замежным рэжысёрам і новым дырыжорам выглядае як спроба кіраўніцтва тэатра прадэманстраваць «стабільнасць» і замежнае прызнанне.
Гэтае вяртанне да сімвалічнага праекта адбываецца цалкам ігнаруючы маштаб страт і рэпрэсіўны фон, у якім працягвае працаваць Оперны тэатры ды іншыя тэатры краіны.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram