Для раскопак Старога Менска запрашаюцца валанцёры

У панядзелак, 29 траўня, пачынаюцца новыя раскопкі ў Старым Менску, на замчышчы і селішчы Х-ХІ стагоддзяў, тым месцы, дзе пачынаўся Менск. «Гэта — унікальная магчымасць дакрануцца да прадметаў, якія праляжалі ў зямлі 1000 год!»паведамляецца ў абвестцы.

Графік на наступны тыдзень – з панядзелка па суботу ўключна, прыкладна з 10.00 да 16.00.

Паўдзельнічаць можа любы ахвочы. Малых дзяцей (да 10 гадоў) лепей з сабой не браць, праца руцінная і патрабуе пільнасці.

Пры сабе мець працоўную адзежу і абутак, рукавіцы, ссабойку, пітную ваду. Рыштунак (рыдлёўкі, шкрабкі) выдаецца на месцы.

Перад тым, як ехаць, лепей у працоўны час патэлефанаваць і ўдакладніць, ці будуць заўтра раскопкі, бо часам з-за дажджу працы адмяняюцца.

Даязджаць трэба да сядзібы “Стары Менск” і на месцы тэлефанаваць па кантактным нумары.

Раскопкі будуць адбывацца за 200 метраў ад сядзібы.

Кантактны тэлефон: +375295782375 (спадар Андрэй).

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.