«Для мяне гэта пройдзены этап»: Ілля Чарапко-Самахвалаў канчаткова сышоў з гурта «Пятля Прыхільнасці»

Саліст і фронтмэн культавага беларускага гурта «Пятля Прыхільнасці» Ілля Чарапко-Самахвалаў выступіў з афіцыйнай заявай, у якой пацвердзіў свой канчатковы сыход з калектыву і адказаў на хвалю «жалю» прыхільнікаў, якая ўзнялася ў сацыяльных сетках.

Ілля падкрэсліў, што ягонае рашэнне з’яўляецца незваротным, а прычыны сыходу ляжаць у сферы творчых і асабістых рознагалоссяў.

Музыка назваў сваё назіранне за рэакцыяй прыхільнкаў «не зусім зразумелай жалобай» і даў некалькі тлумачэнняў.

«Гэта я сыходжу з гурта»

Творца падкрэсліў, што ён сам пакінуў калектыў, а не выгнаў кагосьці з яго. Ён нагадаў, што на працягу больш як 20 гадоў гурт выступаў з рознымі зменамі складу — і можа працягваць існаванне без яго ўдзелу.

«З групы проста сышоў Ілля Чарапко — вакал. Гурт цалкам можа далей працягваць сваё трыўмфальнае шэсце. Вакалістаў там хапае», — заявіў ён.

Па-другое, Чарапко-Самахвалаў адзначыў, што ён шмат гадоў імкнуўся змяніць падыход да музыкі і «шукаць іншае гучанне». Аднак з-за значнай розніцы ва ўяўленнях з астатнімі ўдзельнікамі, увасобіць свае ідэі ён не змог бы.

«Мы настолькі розныя, што ўвасобіць ідэі, блізкія мне, не ўдалося б, хутчэй за ўсё, ніколі», — патлумачыў ён, пакідаючы за сабой права выбіраць уласны шлях.

Музыка нагадаў прыхільнікам, што за больш чым 20 гадоў існавання гурта ён аддаў ім сем альбомаў, якія «нікуды не падзенуцца і назаўжды застаюцца вашымі».

Ён паставіў у гэтай гісторыі канчатковую кропку:

«Для мяне гэта пройдзены этап, да якога я больш ніколі не вярнуся. На гэтым тэму закрываю».

Нагадаем, што яшчэ ў верасні Ілля Чарапко-Самахвалаў паведаміў пра сыход з «Пятлі Прыхільнасці» — аднога з найвядомых постпанк гуртоў Беларусі. Потым музыка змяніў свае рашэнне, пагадзіўшыся выступіць разам з калегамі ў межах вялікага гастрольнага турнэ, якое доўжылася тры месяцы і ахапіла 23 гарады ў 15-ці краінах. 2 снежня тур адной з выбітных музычных бэндаў сучаснасці скончыўся.

(Адзначым, што ў межах праекта «Культурная re:візія» выйшаў тэкст пра знакавы постпанкаўскі гурт, які гучаў на вятрах гісторыі цягам дзесяцігоддзяў. Пачытаць яго можна тут).

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!