Даследчая платформа сучаснага мастацтва KALEKTAR анансуе новае інтэрнэт-выданне

Культура

Інтэрнэт-часопіс, прызначаны для публікацый эсэ, інтэрв’ю, апытанняў, лекцый, маніфестаў, навін і іншых матэрыялаў і з’яўляецца часткай даследчай платформы сучаснага мастацтва KALEKTAR.

«Найперш часопіс задумваўся як рэсурс, які будзе публікаваць матэрыялы пра беларускае візуальнае мастацтва – як найноўшыя тэндэнцыі, так і ягоную гісторыю», — паведамляецца на сайце KALEKTAR.

Часопіс KALEKTAR распрацаваны мастаком і куратарам Максімам Тымінько, які ўбудаваў у новы рэсурс мноства прылад: сінхранізацыю з энцыклапедыяй-картатэкай «Калектара» ІNDEX, сістэму ўсплываючых вокнаў і нататак, падтрымку пошуку па тэгах, інструмент для аўтаматычнага перакладу, спісы згаданых у публікацыі імёнаў і інстытуцый. Таксама былі створаны інфармацыйныя старонкі аб платформе.

«Часопіс як інструмент прысутнічаў і ў мінулай версіі партала (2015–2020), — тлумачаць распрацоўшчыкі, — у рамках якога мы публікавалі навіны, а таксама эсэ з праектаў ZBOR і Факультатыў актывісцкай крытыкі (FAC). На новым рэсурсе мы таксама апублікуем усе нашыя мінулыя эсэ».

Новы рэсурс быў распрацаваны дзякуючы фінансаванню фонду пры падтрымцы German Federal Foreign Office і Civil Society Cooperation.

Каманда «Калектара» адкрыта для супрацоўніцтва і чакае прапановы і матэрыялы.

Над новым часопісам працавалі:

  • Распрацоўка, праграмаванне, дызайн: Максім Тымінько.
  • Запаўненне, рэдактура, дызайн: Сяргей Шабохін.
  • Менеджмент: Павел Праабражэнскі.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: