Зборнік вершаў Ганны Комар пад назвай «Вызвалі або бяжы» выйшаў у стандартным афармленні нямецкага выдавецтва Hochroth-Minsk — у чорнай вокладцы і ў мінімалістычным дызайне.
Кніга пакуль не паступіла ў продаж, пра магчымасць замовіць зборнік выдавец абяцае паведаміць асобна.
Ганна Комар — аўтарка паэтычных зборнікаў «Страх вышыні», «Recycled» і «Мы вернемся» — астатні напісаны паводле гісторый беларусаў.
Выхад кнігі паэткі — цудоўная нагода згадаць пра Сусветны дзень паэзіі – свята, якое штогод адзначаецца 21 сакавіка згодна з рэзалюцыяй ЮНЕСКА ад 15 лістапада 1999 года. Свята заклікае да папулярызацыі чытання, напісання, публікацыі і выкладання паэзіі ва ўсім свеце.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram