Да юбілею альбома «Дом культуры» гурта N.R.M. у лічбе выйшла яго першапачатковая лімітаваная версія

Сёння спаўняецца 20 гадоў знакаваму альбому гурта N.R.M. «Дом культуры». Адмысловую версію дыска з п’есай «Дом культуры» паміж песнямі, якая цалкам паўтарае лімітаванае першапачатковае выданне 2002 года, прадставіў у сацсетках Лявон Вольскі.

«Альбом “Дом Культуры” для мяне быў ня толькі музычнай, але менавіта й “культурніцкай” падзеяй, бо над ім працавалі аб’яднаныя творчыя сілы — я напісаў п’есу, якая гучала паміж песьнямі, пэрсанажаў гэтае п’есы агучвалі Ганна Вольская, Вольга Бабак, Уладзімір Шаблінскі, Сяргей Канановіч, музыкі N.R.M., — падзяліўся гісторыяй стварэння альбома музыка. — П’еса была натхнёная турамі гурта па Беларусі і сустрэчамі з рознымі прадстаўнікамі мяйсцовай адміністрацыі».

«Уласна, сюжэт п’есы і будуецца на тым, што ў мястэчка Ёцэвічы мусіць прыехаць N.R.M., — нагадвае Лявон Вольскі. — Для гурта гэта звычайны шараговы туравы канцэрт, а для ёцэвіцкай адміністрацыі — падзея, ЧП раённага маштабу, пасьля якога можна і з пасады паляцець.

І вось галоўная прадстаўніца “вэртыкалі” Ёцэвічаў бярэцца за справу…», — інтрыгуе аўтар.

Рэалізаваў запіс п’есы Анатоль Додзь (“Народны Альбом”).

Слухаць культавы альбом гурта N.R.M. можна тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!