Да Дня Волі блэк-метал гурт Dymna Lotva выклаў у сеціва сінгл «Жыві!», у якім гучаць Урачысты Зарок і галасы беларускіх добраахвотнікаў
Reform.news · 22 марта 2024, 14:37
https://reform.news/da-dnja-voli-bljek-metal-gurt-dymna-lotva-vykla-u-seciva-singl-zhyvi-u-jakim-guchac-urachysty-zarok-i-galasy-belaruskih-dobraahvotnika/Беларускі doom metal band Dymna Lotva да Дня Волі падзяліўся ў сеціве новай кампазіцыяй «Жыві!». Музыкі выкарыстоўваюць у песні запіс Урачыстага Зароку ваяроў палка Каліноўскага, а гэтаксама галасы беларускіх добраахвотнікаў.
«Мы прысвячаем гэтую песню усім, хто бароніць нашую зямлю і яе гонар. Зараз шмат з іх дапамагаюць Украіне ў вайне супраць расейскіх акупантаў, — прэзентавалі музыкі кампазіцыю ў сваіх сацсетках.
Вялікі дзякуй Палку Каліноўскага за дазвол выкарыстаць у песні іх Урачысты Зарок. На першай палове трэку гучаць галасы Брэсту, Тромблі і іншых беларускіх добраахвотнікаў, у тым ліку нашых сяброў і знаёмых. Мы хочам, каб іх пачулі не толькі беларусы і ўкраінцы, але і людзі з усяго свету», — звярнуліся да слухачоў музыканты.
Dymna Lotva — беларускі гурт, які камбінуе ў сваёй творчасці doom і post black metal, дадаючы ў гучанне элементы фольку. Калектыў, заснаваны ў 2015 годзе, мае ў сваім даробку тры альбомы. Апошні з іх — «Зямля Пад Чорнымі Крыламі: Кроў» выйшаў у 2023 годзе.
Слухаць сінгл можна тут.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
