Да Дня беларускага пісьменства ў Гарадку паставілі скульптуру «Букварь»

Культура
Фота: фейсбук-"Навіны Віцебску".

2-3 верасня ў Гарадку Віцебскай вобласці адзначаецца Дзень беларускага пісьменства. Да свята ў горадзе традыцыйна правялі добраўпарадкаванне, з’явіліся скульптуры і арт-аб’екты. Адна з навінак — скульптурная кампазіцыя «Букварь» — выклікала абмеркаванне беларусаў у сеціве.

Аб’ект усталяваны ў Вераніцынскім скверы і ўяўляе сабой групу літар кірылічнага алфавіту, выкананых з бетону. Першапачаткова планавалася, што гэта будзе кампазіцыя з літар беларускага алфавіту, дзе галоўнае месца будзе аддадзена «У нескладоваму», але ў выніку маем «груду» літар, якія складаюцца пры падказцы ў «БУКВАРЬ».

Да Дня беларускага пісьменства ў Гарадку паставілі скульптуру "Букварь"
Фота: фейсбук «Навіны Віцебска».

На шыльдзе да аб’екта пазначана: «Скульптурная композиция «БУКВАРЬ» Посвещается ХХХ Дню беларусской письменности» автор: Силка Игорь« (Паводле інфармацыі «Люстэрка», арфаграфічную памылку ў слове «прысвечаецца» ўжо выправілі на «прысвячаецца»). Аднак беларусаў першапачаткова абурыў выбар мовы. «Якая ж ганьба. На расейскай пра Дзень беларускага пісьменства. Пра памылкі нават не кажу», — абураюцца карыстальнікі ў сацсетках.

«Па-кітайску б яшчэ…», «Які страшны бетон», «Гэта выглядае як здзек» — агульную рэакцыю можна апісаць як абуральную.

Варта адзначыць, што ў Вераніцынскім скверы, які названы ў гонар Канстанціна Вераніцына — аўтара слыннай паэмы «Тарас на Парнасе» — да ўрачыстацяў з’явілася яшчэ адна кампазіцыя. Скульптура ўяўляе сабой стос кніг, на карэньчыках якіх напісаны імёны беларусаў, што праславілі Гарадоцкі край. Аб’ект пад назвай «Вераніцынскі сквер» мае вядомыя сімвалы Скарыны — сонца, месяц і пяро. Па інфармацыі «Гарадоцкага вестніка», яго аўтарамі з’яўляюцца Юрый Татарыновіч, Аляксандр Зелянкоўскі і Гарадоцкі раённы выканаўчы камітэт.

Да Дня беларускага пісьменства ў Гарадку паставілі скульптуру "Букварь"
Фота: «Гарадоцкі вестнік».

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Последние новости


REFORM.news


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: