Сёння, 28 студзеня, беларускаму і савецкаму рэжысёру Міхаілу Пташуку споўнілася б 80 год.
На малай радзіме кінематаграфіста — на Ляхавіччыне — да юбілею беларускага кінематаграфіста падрыхтаваліся — на вуліцы Міхаіла Пташука ў Ляхавічах быў створаны стылізаваны «кіна»прапынак, а на гэтым тыдні — у мясцовай школе, бібліятэцы, кінатэатры, і ў роднай вёсцы рэжысёра — у Федзюках — ладзіліся памятные мерапрыемствы.
Прыпынак Міхаіла Пташук аздоблены металічнай «кінастужкай» з кадрамі з чатырох ягоных карцін — «Час выбраў нас», «Вазьму твой боль», «Знак бяды», «У жніўні 44-га»; а гэтаксама металічным макетам кінакамеры. Як адзначыла газета «Ляхавецкі вестнік», ініцыятава падобнага прыпынку прыйшла знізу, а потым яе падтрымалі мясцовыя ўлады.
«Былі выдаткаваны сродкі з мясцовага бюджэту, а работнікі камунгаса выкананалі асноўныя работы. Макет прыдумала майстар ЖКГ Святлана Саласцеева«, — даводзяць выданне словы дырэктара КУМВП ЖКГ «Ляхавіцкая ЖКГ» Андрэя Чайкоўскага.
Варта дадаць, што ў Мінску, у Музеі гісторыі беларускага кіно сёння адкрываецца фотавыстава, прымеркаваная да 80-годдзя рэжысёра. На ёй будуць прадстаўлены серыі фатаграфій, якія захавалі працэс вытворчасці фільмаў, эскізы мастацкіх рашэнняў, тэхнічныя фотаматэрыялы, афішы, цытаты з успамінаў майстра.
«Змест выставы перадае эстэтыку Пташука, паказвае сфармаваную ім экранную культуру, стылістычныя асаблівасці яго карцін», — паведамляецца ў анатацыі да экспазіцыі.
У рамках работы выставы таксама зладжана невялікая рэтраспектыва з трох яго карцін — «Чорны замак Альшанскі» (1983), «Вазьму твой боль» (1980), «Знак бяды» (1986). Цікаўна, што найбольш актуальныя сёння карціны рэжысёра «Наш бронецягнік» (1989) і “Кааператыў “Палітбюро”, або Будзе доўгім развітанне” (1992) ў рэтраспектыву не ўключаны.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: