Цырымонія ўзнагароджання паэтычнай прэміяй імя Наталлі Арсенневай пройдзе ў Варшаве ў выглядзе паэтычнага пікніка

Культура
На паэтычным пікніку ў Моладзевым хабе. 2024 год. Фота: reform.news.

Цырымоніі ўручэння прэміі Наталлі Арсенневай пройдзе ў Беларускім Моладзевым Хабе (ul. Dożynkowa 6a) 24 траўня і будзе суправаджацца паэтычна-музычнай праграмай. А 16 гадзіне запрашаюць на паэтычны пікнік, афіцыйная частка пачнецца ў 16.30.

Што чакаецца:

  • Чытанне вершаў фіналістак і фіналістаў
  • Жывое музычнае суправаджэнне
  • Лёгкія закускі, вініл і шчырая кампанія
  • Атмасфера павагі да слова і любові да мовы

Прэмія традыцыйна пройдзе ў белым ды блакітным колерах. Запрашаюць далучацца да гэтай гамы ў сваім строі.

На цырымоніі ўручэння прэміі Наталлі Арсенневай вершам фіналістаў будзе спадарожнічаць жывая музыка. І не проста музыка – а кампазіцыі Вольгі Падгайскай. Вольга – кампазітарка, арганістка, сябра Беларускага ПЭНа. Таксама – аўтарка твораў у розных жанрах: сімфанічных, камерных, харавых, музыкі да больш чым 20 нямых фільмаў, да спектакляў. Кампазітарка оперы «Дзікае паляванне караля Стаха». Яе музыка гучала ў Беларусі, Польшчы, Італіі, Францыі, Германіі, Канадзе.

Цырымонія ўзнагароджання паэтычнай прэміяй імя Наталлі Арсенневай пройдзе ў Варшаве ў выглядзе паэтычнага пікніка

Таксама чакаецца жывы выступ Анастасіі Рыдлеўскай – музыкі і мастачкі, міждысцыплінарнай артысткі, якая стварае свет, поўны пачуццяў, сэнсаў і аўтэнтычных гукаў. Яе музычнае і візуальнае мастацтва – глыбокае філасофскае даследаванне, якое моцна рэзаніруе са слухачамі і крытыкамі. Музыка Анастасіі спалучае беларускія паганскія матывы, свежыя элементы электронікі і нетыповыя мелодыі.

Даведацца больш пра саму прэмію і прэтэндэнтаў на сёлетнюю перамогу можна на сайце Беларускага ПЭНа і ў сацыяльных сетках.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости