Ціханоўская — да Дзядоў: Цяпер мы ўшаноўваем памяць і нашых беларускіх герояў

Новости
Фота: t.me/tsikhanouskaya

Святлана Ціханоўская наведала на Дзяды віленския могілки Росы, дзе пахаваныя многія вядомыя беларусы, у тым ліку парэшткі паўстанцаў 1863–1864 гадоў. Палітык адзначыла, што ў гэты дзень беларусы ўшаноўваюць не толькі памяць продкаў, але і загінулых за свабоду беларусаў.

«Дзень, які яднае беларусаў у памяці і ў сэрцах. Дзень, калі мы адмаўляемся ад мітусні і тлуму, каб ушанаваць тых, хто пакінуў след у нашым жыцці. Дзень памяці продкаў і родных, якія заўсёды застануцца часткай нашай душы і традыцыяў. Незалежна ад таго, дзе знаходзіцца кожны беларус, светлыя ўспаміны падтрымліваюць сувязь з роднай зямлёй, гісторыяй і каранямі. Але цяпер мы ўшаноўваем памяць не толькі родных, але і нашых беларускіх герояў. Тых, хто аддаў жыццё за свабоду і незалежнасць. Тых, хто мужна супрацьстаяў рэпрэсіям і тыраніі. Тых, хто не адступіўся ад прынцыпаў у змаганні за Беларусь і за Украіну. Праз памяць мы захоўваем святло надзеі ў сэрцах: пакуль мы памятаем і ганарымся, Беларусь жыве ў кожным з нас – моцная, свабодная і непераможная», — напісала лідарка дэмсіл.

Ціханоўская - да Дзядоў: Цяпер мы ўшаноўваем памяць і нашых беларускіх герояў
Фота: t.me/tsikhanouskaya

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: