Аўтары такіх хітоў як ledokol, Starost, V tumane — праект Polyn — сёння выклаў у сеціва свой дэбютны зборнік «202022».
Нагадаем, што Polyn выдаў свой першы сінгл «Ледакол» у 2021 годзе. Аляксей Ванчук і Сяргей Краўчанка з Port Mone — музыка, музыка і тэксты адпаведна; Ілля Чарапко-Самахвалаў («Пятля Прыхільнасці», «Касіяпея») – вакал — стварылі экзістэнцыйную алкагольную амаль-баладу, у якой забраўшы асновы гісторыі, пакінулі атмасферны гукавы ландшафт, паэтычны панкаўскі тэкст і пустэчу. З гэтага моманту стала ясна, што нараджаецца штосьці надзвычайнае.
І вось, нарэшце, Polyn сабраў свае папярэднія і новыя песні ў адну плытку.
«Асноўнай ідэяй нашай калабарацыі было абстрагавацца ад авангарду, эмбіенту і постпанку і паспрабаваць ствараць поп, — распавядаюць пра свае памкненні музыкі праекта. — Але ўмовы, у якіх ішла праца над дэбютным альбомам (ад пачатку пандэміi і да пачатку вайны) зрабілі гэты поп горкім, быццам ён умясціў у сябе і тры мінулыя гады, і эмбіент з постпанкам.
Дэбютны альбом Polyn «202022» — гэта даунтэмпа аб безнадзейнасці. Ці то трывожны сон, ці то праваднiк па тагасветным Менску, ці то мемарыяльная дошка хіпстара, вырабленая з рэсайкабл матэрыялаў».
Даступны «202022» — тут.