«Ці то трывожны сон, ці то праваднiк па тагасветным Менску»: гурт Polyn выдаў дэбютны альбом «202022»

Культура
Вокладка альбома. Фота: facebook.com/polynband.

Аўтары такіх хітоў як ledokol, Starost, V tumane — праект Polyn — сёння выклаў у сеціва свой дэбютны зборнік «202022».

Нагадаем, што Polyn выдаў свой першы сінгл «Ледакол» у 2021 годзе. Аляксей Ванчук і Сяргей Краўчанка з Port Mone — музыка, музыка і тэксты адпаведна; Ілля Чарапко-Самахвалаў («Пятля Прыхільнасці», «Касіяпея») – вакал — стварылі экзістэнцыйную алкагольную амаль-баладу, у якой забраўшы асновы гісторыі, пакінулі атмасферны гукавы ландшафт, паэтычны панкаўскі тэкст і пустэчу. З гэтага моманту стала ясна, што нараджаецца штосьці надзвычайнае.

"Ці то трывожны сон, ці то праваднiк па тагасветным Менску": гурт Polyn выдаў дэбютны альбом «202022»
Фота: facebook.com/polynband.

І вось, нарэшце, Polyn сабраў свае папярэднія і новыя песні ў адну плытку.

«Асноўнай ідэяй нашай калабарацыі было абстрагавацца ад авангарду, эмбіенту і постпанку і паспрабаваць ствараць поп, — распавядаюць пра свае памкненні музыкі праекта. — Але ўмовы, у якіх ішла праца над дэбютным альбомам (ад пачатку пандэміi і да пачатку вайны) зрабілі гэты поп горкім, быццам ён умясціў у сябе і тры мінулыя гады, і эмбіент з постпанкам.

Дэбютны альбом Polyn «202022» — гэта даунтэмпа аб безнадзейнасці. Ці то трывожны сон, ці то праваднiк па тагасветным Менску, ці то мемарыяльная дошка хіпстара, вырабленая з рэсайкабл матэрыялаў».

"Ці то трывожны сон, ці то праваднiк па тагасветным Менску": гурт Polyn выдаў дэбютны альбом «202022»
Спіс песень у альбоме. Фота: facebook.com/polynband.

Даступны «202022» — тут.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: