У пятніцу, 18 жніўня, у Дзюсельдорфе адбудзецца сустрэча «Беларусь — літаратура інкогніта? Ці ведаеце вы «зямлю пад белымі крыламі»?».
Сярод арганізатараў — дэпутат Бундестага Германіі Сара Нані і згуртаванне беларусаў у Германіі Razam V.i.G.
У апісанні праекта пазначана, што Беларусь для многіх немцаў застаецца невядомай краінай, а ў грамадскім успрыманні яна існуе толькі з часоў масавых мірных пратэстаў 2020 года. Аднак беларуская культура грунтуецца на больш чым тысячагадовай гісторыі, якая займае сваё палітычнае і культурнае месца ў гісторыі Еўропы.
Чытанні беларускіх вершаў у перакладзе на нямецкую мову будуць суправаджацца каментарамі, якія створаць гістарычны і сацыяльны кантэкст тым вершам і патлумачаць перадумовы ўціску беларускай культуры.
У панэльнай дыскусіі пагавораць пра сітуацыю з правамі чалавека і пра пераслед дзеячаў культуры і літаратуры ў Беларусі.
Удзел бяруць: Сара Нані, Дзмітрый Хрыгрын, Яўгенія Гукава, Аляксандра Даньшова, Крысціян Лідтке
Уваход вольны.
Дата: 18 жніўня
Час: 19.00 (час мясцовы)
Месца: Bilker Straße 7–9, Дзюсельдорф
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: