Члены творчай групы оперы «Дзiкае паляванне Караля Стаха» ўвайшлі ў шорт-ліст брытанскай прэміі Stage Debut Awards
Reform.news · 21 августа 2024, 15:38
https://reform.news/chleny-tvorchaj-grupy-opery-dzikae-paljavanne-karalja-staha-vajshli-short-list-brytanskaj-prjemii-stage-debut-awards/Члены творчай групы оперы «Дзiкае паляванне Караля Стаха» Беларускага Свабоднага тэатра — сцэнограф Надзя Саяпіна, відэаграф Дзмітрый Гук і мастакі па касцюмах Анастасія Рабава і Лідзія Дрэшч-Пышна намінаваныя і ўвайшлі ў шорт-ліст прэміі Stage Debut Awards, — паведаміў рэжысёр Мікалай Халезін.
Журы Stage Debut Awards адзначыла, што «дэкарацыі, касцюмы і відэадызайн трывожна перадаюць змрочную атмасферу фальклорнай оперы Беларускага Свабоднага тэатра».
Stage Debut Awards — гэта прэмія брытанскага тэатральнага партала The Stage, прызначаная для пачаткоўцаў — тэатральных акцёраў і творчых асоб з усіх слаёў тэатральнай індустрыі. Прысуджаецца з 2017 года.
Спіс пераможцаў Stage debut Awards будзе апублікаваны 3 кастрычніка.
Раней опера Беларускага Свабоднага тэатра «Дзiкае паляванне Караля Стаха» была намінаваная на галоўную брытанскую тэатральную ўзнагароду Olivier Award у намінацыі «За ўклад у опернае мастацтва».
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
