«Чаму нейкія формы працы застаюцца недаацэненымі?»: на выставе ў Берліне курдская аўтарка і беларускі мастак разважаюць пра эмігранцкі лёс і «нябачных» людзей

У галерэі Польскага інстытута ў Берліне адкрылася выстава «Нябачная праца» з удзелам беларускага аўтара з Польшчы Рамана Трацюка і курдскай мастачкі з Турцыі, якая цяпер жыве ў Берліне, Пінар Агрэнчы.

«Чаму нейкія формы працы застаюцца недаацэненымі?»: на выставе ў Берліне курдская аўтарка і беларускі мастак разважаюць пра эмігранцкі лёс і «нябачных» людзей«Чаму нейкія формы працы застаюцца недаацэненымі?»: на выставе ў Берліне курдская аўтарка і беларускі мастак разважаюць пра эмігранцкі лёс і «нябачных» людзей
Фрагмент экспазіцыі выставы «Нябачная праца». Фота: facebook/polnischesinstitutberlin

На выставе мастакі разважаюць над пытаннямі: «Якая праца (не) бачная?», «Чаму нейкія формы працы застаюцца нябачнымі і недаацэненымі?».

Тэрмін «нябачная праца» быў прапанаваны ў 1987 годзе амерыканскім сацыёлагам Арлінам  Дэніелсам для апісання працы жанчын па дому, якая ў асноўным з’яўляецца неаплатнай і недаацэненай. Цяпер успрыманне гэтага тэрміна выходзіць па-за рамкі гендарна-спецыфічных катэгорый і разглядаецца ў кантэксце этнічнай прыналежнасці, сацыяльнага класа, нацыянальнасці, біяграфіі, узросту або інваліднасці. У капіталістычным грамадстве спажывання, у тым ліку ў Берліне, ёсць сацыяльныя суб’екты, чыя праца — эфектыўная, важная і неабходная, але застаецца нябачнай і часта нават незаконнай у ценявой эканоміцы. У асноўным гэта праца санітараў, прыбіральшчыкаў, сантэхнікаў, сезонных рознарабочых, напрыклад, зборшчыкаў спаржы або трускавак.

Пінар Агрэнчы. З серыі «Шчасце ў Германіі». Фотакалаж. 2024. Фота з каталога.

Пінар Агрэнчы ў праекце «Шчасце ў Германіі» з дапамогай  відэа і фотакалажаў паказвае знясільваючую і небяспечную працу і паўсядзённае жыццё турэцкіх шахцёраў, якія эмігравалі ў Германію для ўдзелу ў горназдабыўных распрацоўках і аказаліся адсутнымі ў афіцыйным наратыве развіцця нямецкай эканомікі. Напрыклад, даследуючы архівы Рурскага музея Эсэна, мастачка не знайшла ніякіх згадак пра першае пакаленне гастарбайтараў.

Фрагмент экспазіцыі выставы «Нябачная праца». Фота: facebook/polnischesinstitutberlin

Абекты беларускага творцы Рамана Трацюка напрамкі не асацыююцца з канкрэтным сацыяльна-палітычным кантэкстам. Аўтар паказвае інструменты працы, звязаныя з горнай справай (кірхі), сельскай гаспадаркай (сярпы), будаўніцтвам (малаткі, абцугі), сталярнай справай (цясак). Мастак звяртае наш погляд на гэтыя інструменты, што выклікае пытанні аб адсутнасці і нябачнасці тых, хто іх выкарыстаў.

Фрагмент экспазіцыі выставы «Нябачная праца». Фота:facebook/polnischesinstitutberlin

У аўтарскай серыі «Электрычныя прадметы» паміж інструментамі час ад часу праскоквае іскра, якая яшчэ больш бударажыць наша ўяўленне і скіроўвае яго на асэнсаванне напружанасці працоўных працэсаў, для якіх выкарыстоўваліся пілы, сярпы і абцугі. Такім чынам, гэтыя аб’екты сігналізуюць пра выбух энергіі, але таксама і пра небяспеку, пра пагрозу.

Раман Трацюк. Пілы. З серыі «Электрычныя аб’екты». 2024. Фота з каталогу.

Выстава ў Берліне – частка больш вялікага праекта, задуманага куратаркай Мартай Смаліньскай. Серыя з шасці выстаў «Што мы бярэм з сабой?» прызначана адказаць на пытанне, што мы павінны пакінуць, чаму мы павінны навучыцца з мінулага і што мы павінны ўзяць з сабой у будучыню. Шэсць тэм звязаны салідарным, клапатлівым і інклюзіўным падыходам, які таксама выяўляецца ў салідарнасці з бежанцамі і прыгнечанымі людзьмі і нават з патрэбамі нечалавечых актараў, такіх як Одэр.

Выстава «Нябачная праца» будзе працаваць да 6 чэрвеня.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!