Былы кінатэатр «Дом кіно», які быў перададзены БРСМ, стане «Домам моладзі»
Reform.news · 10 мая 2025, 11:03
https://reform.news/byly-kinatjeatr-dom-kino-jaki-by-peradadzeny-brsm-stane-domam-moladzi/Зачынены кінатэатр «Дом кіно» БРСМ ператворыць у «Дом моладзі», — піша тэлеграм-канал «Свяшчэнны Белавуд».
Даступны рэндар фасада будучага праекта. Крыніца паведаміла аўтару тэлеграм-канала, што частка супрацоўнікаў «Дома кіно» сышла працаваць у іншыя кінатэатры сеткі, астатнія звольніліся.
Калі кінатэатр пачнуць перабудоўваць у «Дом моладзі» і на які час гэта зацягнецца, пакуль невядома.
Нагадаем, што ў пачатку траўня мінскі кінатэатр «Дом кіно» перадалі ў распараджэнне БРСМ, а ўсіх супрацоўнікаў звольнілі. Кінатэатр з‘яўляўся муніцыпальнай уласнасцю ўнітарнага прадпрыемства «Кінавідэапракат» Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
